Вы тут

Samsung анансаваў «самую магутную» прыладу Galaxy


Samsung Electronics на маючай адбыцца 28 красавіка прэзентацыі Galaxy Unpacked прадставіць «самы магутны Galaxy». У распаўсюджаным у сераду паведамленні кампаніі не пазначана, пра якую менавіта прыладу ідзе гаворка. У лінейку Galaxy ўваходзяць смартфоны, планшэты і ноўтбукі.


На думку паўднёвакарэйскіх аглядальнікаў, з высокай ступенню верагоднасці гаворка ідзе пра абноўленыя ноўтбукі Galaxy Book Pro і Galaxy Book Pro 360, а таксама Galaxy Book Go, абсталяваным самым сучасным працэсарам Snapdragon.

Эксперты паказваюць, што гэта будзе першы раз у гісторыі, калі Samsung правядзе сусветную прэзентацыю персанальных камп’ютараў уласнай вытворчасці. Адзначаецца, што кампанія такім чынам мае намер павялічыць продаж гэтых прылад на фоне пераходу многіх людзей на выдаленую працу і вучобу з-за пандэміі.

Паводле прагнозаў маркетынгавай кампаніі TrendForce, у гэтым годзе глабальны попыт на ноўтбукі ў свеце складзе 218 млн адзінак прадукцыі, што на 8,1% больш, чым у мінулым годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.