Вы тут

У Італіі знайшлі мармуровую галаву першага рымскага імператара


Галаве імператара Актавіяна Аўгуста амаль 2 тыс. гадоў, інфармуе БелТА са спасылкай на CNN.


Фота: БелТА wia MIBACTmolise/Facebook

Знаходку зрабіў археолаг Франчэска Джанкола падчас рэстаўрацыі сярэднявечнай сцэны ў італьянскім горадзе Ізэрнія.

Праводзячы раскопкі каля сцяны, археолагі заўважылі, што зямля змяніла колер, і на паверхні з'явіўся кавалак мармуру. Франчэска Джанкола адзначыў, што, мяркуючы па валасах, форме і разрэзу вачэй, галава з'яўляецца часткай статуі імператара Аўгуста.

Па словах археолага Марыі Дылетты Каломбы, галава вышынёй 35 см можа быць датавана перыядам паміж 20 годам да нашай эры і 10 годам нашай эры.

Археолагі мяркуюць, што галава была аддзеленая ад статуі вышынёй больш за 2 м. Яна зроблена з таго ж мармуру, што выкарыстаў італьянскі скульптар і мастак Мікеланджэла. У цяперашні час мармуровую галаву вывучаюць эксперты. Археолагі спадзяюцца, што яна застанецца ў гарадскім музеі і будзе прыцягваць турыстаў.

У ходзе раскопак таксама былі выяўленыя пустыя сярэднявечныя грабніцы і тэракотавыя артэфакты.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.