Вы тут

Меркавання экспертаў у сувязі з забойствам супрацоўніка КДБ


«Нахабнае і цынічнае забойства супрацоўніка КДБ кажа пра тое, што заходнія цэнтры, якія планавалі дзяржаўны пераварот у краіне, пасля няўдалай рэвалюцыі робяць стаўку на тэрарызм, экстрэмізм і інструмент санкцый. Санкцыі павінны падштурхнуць тэрарыстычную, экстрэмісцкую дзейнасць, на іх погляд. І пачынаецца фінансаванне гэтай дзейнасці. Усе спробы замахаў, забойстваў, зброя, якая знаходзіцца ў Беларусі, — ужо даказана, што фінансаванне ідзе з-за мяжы. Гэта значыць, стаўка будзе рабіцца на гэта», — перадае БелТА словы намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча.


Фота: БелТА

Дэпутат адзначае, што неабходна прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да трагедыі.

«Усіх, хто знаходзіцца за мяжой. Тых, хто на працягу ўсяго часу заклікаў да гэтага, фінансаваў, арганізоўваў, — сцвярджае ён. — Парламент ужо зрабіў першы крок. Мы ўнеслі законапраект аб адказнасці за санкцыі. Зараз адкрываецца восеньская сесія. Я перакананы, што мы павінны яшчэ больш узмацніць адказнасць».

У Год народнага адзінства мы павінны разам процідзейнічаць тэрарыстычнай пагрозе, заявіў палітолаг Вадзім Баравік. «Мы разумеем, што такімі крокамі разбураецца мір у краіне, калі чалавек пры выкананні сваіх абавязкаў гіне. Сям'я губляе бацьку, краіна — афіцэра, які сумленна служыў. Уся Беларусь смуткуе. Мы бачым, што людзі нясуць лампады, кветкі да будынка КДБ, — сказаў Вадзім Баравік. — Мы павінны сёння разумець, што сутыкаемся з тэрарыстычнай пагрозай унутры краіны, паколькі ёсць шэраг асоб, якія ўжо абсалютна грэбуюць законам. Бо чалавек са зброяй чакаў праваахоўнікаў і выкарыстаў яе першы на паражэнне. Яму нічога не пагражала».

Заходнія спецслужбы стымулююць і развіваюць у Беларусі і Расіі тэрарыстычны рух. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў расійскі палітолаг, радыё- і тэлевядучы Сяргей Міхееў, каментуючы гібель супрацоўніка КДБ. Паводле яго слоў, ім важна, каб у нашых краінах з'явіліся тэрарысты. «Ім важна, каб пачалася сапраўдная вайна, крывавыя сутыкненні, таму што гэта ім на руку», — дадаў аналітык.

Пры гэтым экстрэмісцкія рэсурсы гатовыя апраўдаць любыя злачынствы па палітычных матывах. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч. «На працягу 3-4 гадзін радыкальныя інфармацыйныя рэсурсы былі пераарыентаваны на гераізацыю злачынцы, стварэнне так званай сакральнай ахвяры. Як і раней, каардынатарам медыйнай кампаніі неабходна дыскрэдытаваць работу сілавых структур. Для гэтых мэт у інфармацыйную прастору была хутка ўкінута вялікая колькасць інфармацыі пра асобу злачынцы, яго станоўчыя характарыстыкі, сацыяльныя сувязі. Тым самым яны спрабуюць справакаваць максімальнае суперажыванне ў мэтавай аўдыторыі, а ў перспектыве — новую спробу эскалацыі пратэстаў», — адзначыў дэпутат.

Паводле яго слоў, прэцэдэнт таксама выкарыстоўваецца для прамога апраўдання падрыўной, тэрарыстычнай, экстрэмісцкай дзейнасці, яе рамантызацыі, уключэння ў яе новых удзельнікаў. «Лічу , што тыя інфармацыйныя рэсурсы, якія працягваюць дзейнасць з тэрыторыі Беларусі альбо захавалі тут карэспандэнцкія сеткі, інфарматараў, рэшткі рэдакцый, павінны быць цалкам ліквідаваны. У дадзеным канкрэтным выпадку яны фактычна апраўдваюць тэрарыстычную дзейнасць», — лічыць Сяргей Клішэвіч.

Адбылася крайняя ступень маргіналізацыі актывістаў пратэснага руху, які з канца мінулага года страціў падтрымку мас. Такім меркаваннем з у сваім Telegram-канале падзяліўся палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі. Ён падкрэсліў, што «ў шэрагах «актывістаў» засталіся самыя экзальтаваныя адэпты, якія страцілі арыенціры дабра і зла, а таксама пачуццё самазахавання». Па словах аналітыка, такія людзі гатовыя да здзяйснення любых злачынстваў аж да шпіянажу і палітычных забойстваў. Іх колькасць параўнальна невялікая, але дастатковая для арганізацыі сеткі самастойных ячэек. «Асабліва імкнуцца ў дачыненні да стварэння бандподполля ў Беларусі розныя дыяспаральныя арганізацыі, якія знаходзяцца пад шчыльнай апекай заходніх спецслужбаў, і ўкраінская ваенная разведка. Мірнага жыцця нашай краіне не дадуць. Давядзецца прывыкаць дзейнічаць у рэжыме мабілізацыі, часам жорсткай. Іншага выйсця на найбліжэйшы час не праглядаецца», — рэзюмаваў Аляксандр Шпакоўскі.

Забойства супрацоўніка КДБ стала апафеозам экстрэмізму для ўсяго беларускага народа. Такім меркаваннем з БелТА падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін. Жудаснае злачынства «адкрыла сапраўдны твар здраднікаў-тэрарыстаў, нягоднікаў, злачынцаў, якія хаваюцца за мяжой, і тых, хто іх хавае і фінансуе», адзначыў аналітык.

Паводле яго слоў, так званая апазіцыя прабіла маральнае дно. «Час паказаў, што трэба прымаць самыя жорсткія і бескампрамісныя меры па спыненні любых спроб тэрарыстычных пагроз. Гэта забойства не проста супрацоўніка, патрыёта, грамадзяніна сваёй Радзімы — гэта замах на ўвесь беларускі народ, на кожнага з нас, — упэўнены Мікалай Шчокін. — Няўжо і пасля гэтага хтосьці адважыцца казаць аб прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў? Усіх датычных варта без тэрміну даўнасці шукаць, вылоўліваць і публічна судзіць. Светлая памяць афіцэру дзяржбяспекі, нізкі паклон бацькам і сваякам. Прабачце нас, што не збераглі».

Пётр ДУНЬКО

Загаловак у газеце: Замах на ўсіх нас

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.