У Брэсце затрыманы мужчына, які прыставаў да дзяўчынкі-падлетка, паведамілі у МУС.
Інцыдэнт здарыўся на адной з вуліц горада. Невядомы нагнаў старшакласніцу па дарозе ў школу і паспрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару. Адбіўшыся ад незнаёмца, школьніца ўцякла і паведаміла аб тым, што адбылося, выкладчыкам.
На працягу сутак міліцыя затрымала 29-гадовага брэстаўчаніна, які нападаў. Устаноўлена яго дачыненне да аналагічных выпадкаў у горадзе. Распачата крымінальная справа.
Прэв’ю: pexels.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».