Вы тут

Meta стварыла суперкамп’ютар на аснове штучнага інтэлекту


Амерыканская кампанія Meta абвясціла аб стварэнні AI Research SuperCluster (RSC) — суперкамп’ютара, які працуе на аснове штучнага інтэлекту (ІІ), паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт Meta.


Па заяве кампаніі, камп’ютар стане самай хуткай вылічальнай машынай у свеце пасля поўнай дапрацоўкі да сярэдзіны 2022 года.

Паводле дадзеных кампаніі, для распрацоўкі наступнага пакалення ІІ, якое зможа выконваць больш складаныя задачы, спатрэбяцца «магутныя суперкамп’ютары, здольныя выконваць квінцільёны аперацый у секунду».

Суперкамп’ютар RSC дазволіць распрацоўнікам «ствараць лепшыя мадэлі штучнага інтэлекту, якія змогуць вучыцца на трыльёнах прыкладаў, працаваць на сотнях моў, адначасова з лёгкасцю аналізаваць тэкст, аўдыё і відэа, распрацоўваць інструменты дапоўненай рэальнасці і многае іншае».

На думку распрацоўшчыкаў, RSC пракладзе шлях да стварэння тэхналогій для наступнай буйной вылічальнай платформы — «метасусвету».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.