Вы тут

У Фінляндыі заявілі, што не чакаюць уступлення ў НАТА раней за восень


Уступленне Фінляндыі ў НАТА не адбудзецца раней за восень бягучага года. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС рэспублікі Пека Хаавіста ў апублікаваным у пятніцу інтэрв’ю іспанскай газеце El Mundo, інфармуе ТАСС.


«Мы спадзяемся падпісаць пратакол аб далучэнні ў Бруселі ў аўторак, але працэс яго ратыфікацыі ў 30 нацыянальных парламентах зойме больш часу, — удакладніў міністр. — Мы бачылі хуткасць Сената Кангрэса ЗША, які ўжо пачаў працэс, і я думаю, што ёсць шмат краін, якія нават канкуруюць за тое, каб быць першымі, хто ратыфікуе яго. Але ёсць парламенты, якія спыняюць сваю дзейнасць летам і аднаўляюць яе восенню», — адзначыў ён.

«Калі мы прынялі рашэнне [аб уступленні ў НАТА] на нацыянальным узроўні і апавясцілі пра гэта прэзідэнта [Расіі Уладзіміра] Пуціна, ён адказаў, што гэта памылка, таму што Расія не ўяўляе пагрозы для Фінляндыі, — паведаміў Хаавіста. — Мы сказалі яму, што гэта было нашае рашэнне і мы нясем за яго адказнасць».

Фінляндыя і Швецыя 18 мая падалі заяўкі на ўваходжанне ў склад НАТА. Як чакалася, запрашэнне на ўступленне яны мусілі атрымаць на саміце альянсу ў Мадрыдзе, аднак вета Турцыі блакавала гэты працэс. У выніку 28 чэрвеня ў Мадрыдзе прайшлі перагаворы прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана, прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Нііністэ, прэм’ер-міністра Швецыі Магдалены Андэрсан і генсака НАТА Енса Столтэнберга, які выступіў ініцыятарам іх правядзення.

Па іх выніках быў падпісаны мемарандум, які дазваляе Стакгольму і Хельсінкі ўвайсці ў НАТА і ўлічвае выказаныя Анкарой заклапочанасці, якія датычацца продажу ўзбраенняў і барацьбы з тэрарызмам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.