Вы тут

Шклоўскія ратавальнікі дапамаглі 98-гадоваму пенсіянеру вярнуцца дадому


У 17.42 паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі ў пошуку пенсіянера 1924 года нараджэння ў раёне вёскі Патапава Шклоўскага раёна, паведамляе МНС.


Па словах сваякоў, пажылы мужчына прыкладна ў 12.55 сышоў з дому ў невядомым кірунку. У пошуках пенсіянера ўдзельнічала тры адзінкі тэхнікі і сем чалавек, у тым ліку ад МНС прыцягваліся дзве адзінкі тэхнікі і чатыры чалавекі.

У 18.42 работнікі Шклоўскага РАНС на адлегласці 400 метраў ад вёскі знайшлі пенсіянера і даставілі яго дадому.

Як паведамляе МНС, прачэсваючы лесапаласу і прылеглае да яе кукурузнае поле, у хмызняку яны выявілі мужчыну, які згубіўся, ён знаходзіўся ў прытомнасці. Відаць, дзядуля адправіўся ў лес па грыбы, аднак з прычыны паважанага ўзросту, заблытаўшыся ў густой траве, не змог перасоўвацца далей.

Пенсіянер не пацярпеў і пасля агляду медыкаў вярнуўся на апеку да сваякоў.

ПАВЕЛ КАЛЕНДА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.