Вы тут

У Юньнані налічылі 360 сланоў


Папуляцыя дзікіх азіяцкіх сланоў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) дасягнула прыкладна 360 жывёл, што на 60 асобін больш у параўнанні з колькасцю, зарэгістраванай у 2018-м. Аб гэтым паведамілі ў правінцыйным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Азіяцкія, або індыйскія, сланы з’яўляюцца важным відам жывёл у экасістэме трапічных лясоў і знаходзяцца ў Кітаі пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі. У КНР гэты від у асноўным сустракаецца на тэрыторыі правінцыі Юньнань. Як адзначылі ва ўпраўленні, за апошнія 30 гадоў папуляцыя азіяцкіх сланоў дэманструе тэндэнцыю да росту, і гэта з’яўляецца пераканаўчым доказам таго, што Юньнань дасягнула значных вынікаў у пабудове экалагічнай цывілізацыі, а таксама сведчыць аб пастаянным паляпшэнні экалагічнай сітуацыі і біяразнастайнасці ў краіне.

Па словах прадстаўніка ведамства Ян Хуа, Юньнань бесперапынна павышае якасць арэалаў пражывання сланоў і актыўна стварае розныя сістэмы, у тым ліку сістэмы маніторынгу, ранняга папярэджання і экстранага рэагавання, каб звесці да мінімуму выпадкі канфліктаў паміж людзьмі і сланамі. У правінцыі таксама створана экспертная камісія па ахове азіяцкіх сланоў, якая займаецца вывучэннем гэтага віду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.