Вы тут

Каледжы Беларусі перайшлі на новы фармат прафарыентацыйнай работы са школьнікамі


Ва ўстановах прафесійнай адукацыі актыўна ўкараняецца новы фармат прафарыентацыйнай работы са школьнікамі — «навучэнец на дзень». Пра гэта журналістам 29 лістапада паведаміла начальнік цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Святлана Бутрым, перадае БелТА.


«Акцыя „навучэнец на дзень“ прадугледжвае сумеснае навучанне школьнікаў і навучэнцаў каледжаў на працягу навучальнага дня ў вучэбна-вытворчых майстэрнях, на занятках вытворчага навучання па адной са спецыяльнасцяў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і майстроў. Такая форма прафарыентацыйнай работы знайшла шырокае распаўсюджванне ў індустрыяльна-педагагічным каледжы РІПА, Барысаўскім дзяржаўным каледжы, Вілейскім дзяржаўным каледжы і іншых установах адукацыі», — распавяла Святлана Бутрым.

Паводле яе слоў, ва ўстановах прафадукацыі актыўна замацавалася такая форма прафарыентацыйнай работы, як прафесійныя суботы, калі каледжы праводзяць для школьнікаў дні адчыненых дзвярэй, квэсты, батлы, промаакцыі, падчас якіх будучых абітурыентаў знаёмяць са спецыяльнасцямі, арганізоўваюць для іх прафесійныя пробы. «У мінулым навучальным годзе ў два разы павялічылася колькасць школьнікаў, уцягнутых у прафарыентацыйную работу. У шосты дзень тыдня праведзена больш за 4 тыс. мерапрыемстваў для больш чым 100 тыс.школьнікаў, арганізавана каля 10 тыс. выязных мерапрыемстваў. Актыўна выкарыстоўваюцца практыка — арыентаваныя фарматы прафарыентацыйнай работы, якія спрыяюць фарміраванню і развіццю прафарыентацыйных кампетэнцый навучэнцаў, якія забяспечваюць іх самастойны і адказны выбар прафесіі, пабудова адукацыйнай і прафесійнай траекторыі», — адзначыла начальнік цэнтра.

Акрамя таго, добра зарэкамендавала сябе акцыя «прафарыентацыйныя канікулы з каледжам», якая праводзіцца для школьнікаў у канікулярны час. Яна ўключае цыклы розных практыка-арыентаваных адукацыйных мерапрыемстваў, дзе арганізуюцца майстар-класы, прафесійныя пробы, квэсты, прафарыентацыйныя экскурсіі, накіраваныя на азнаямленне школьнікаў з запатрабаванымі на рынку працы спецыяльнасцямі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.