Вы тут

Беларусь і Кітай да 2024 года плануюць рэалізаваць 35 навукова-тэхнічных праектаў


Беларусь і Кітай да 2024 года плануюць рэалізаваць 35 навукова-тэхнічных праектаў. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў падчас чацвёртага пасяджэння камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, паведамілі БелТА ў прэс-службе ДКНТ.


Сяргей Шлычкоў адзначыў, што рэалізацыя праектаў з Кітаем павінна быць цікавая, выгадная і адобрана абедзвюма краінамі. «Па выніках конкурсу, які праводзіўся ў два этапы ў Шанхаі, былі адобраны 35 праектаў для рэалізацыі ў 2022-2024 гадах. Крыніцы аб’ёмаў фінансавання і нарматыўна-прававая база дазваляюць даследчыкам і распрацоўшчыкам з абедзвюх краін удзельнічаць ва ўзаемавыгадных і цікавых напрамках у галіне развіцця навукі і тэхнікі, — расказаў старшыня ДКНТ. — Адобраныя на конкурсе праекты былі прадстаўлены ў самых прыярытэтных для Беларусі і Кітая напрамках, якія пералічаны ва ўказе Прэзідэнта ад 7 мая 2020 года нумар 156 „Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады“. У Кітаі ёсць аналагічныя дакументы і адпаведныя органы, якія займаюцца вызначэннем прыярытэтных напрамкаў навуковага і тэхнічнага развіцця».

Асноўнымі прыярытэтамі навукова-тэхнічнага развіцця Беларусі вызначаны лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі, заснаваныя на іх вытворчасці, біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя і хімічныя тэхналогіі і вытворчасці, энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, машынабудаванне, машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы, а таксама іншыя. «Арыентуючыся на ўсе прыярытэты, былі выкананы неабходныя працэдуры па адборы сумесных праектаў. Мы супаставілі жаданні дзвюх краін і гэта карэляцыя выйшла на 35 праектаў. Мы можам канстатаваць дадатную дынаміку ў рамках нашага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, калегі з Кітая далі згоду на праекты, рэалізацыя якіх запланавана з 2024 года. Плануецца мінімум 20, але, як паказвае практыка, іх будзе больш», — расказаў кіраўнік ДКНТ.

Сяргей Шлычкоў адзначыў, што стратэгічныя прыярытэтныя напрамкі развіцця навукі і тэхналогій Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі на сярэднетэрміновы перыяд шмат у чым супадаюць. «Таму можна з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі і Кітая існуе вялікі патэнцыял для рэалізацыі сумесных праектаў па шэрагу напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — дадаў ён.

На пасяджэнні беларускі бок праінфармаваў кітайскіх калег аб навукова-тэхнічным і інавацыйным развіцці краіны, развіцці інавацыйнай інфраструктуры, а таксама паведаміў аб апошніх дасягненнях у галіне навукі і тэхналогій. Прадстаўнікі КНР у сваю чаргу расказалі аб выніках работы ХХ Усекітайскага з’езда Камуністычнай партыі, у прыватнасці па пытаннях навукі і тэхнікі, адукацыі і чалавечага развіцця, а таксама паведамілі аб змесце нацыянальнага плана 14-й пяцігодкі па напрамку міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. Кітайскі бок выказаў упэўненасць у развіцці супрацоўніцтва ў сферы навукі і інавацый.

Акрамя таго, прадстаўнікі Беларусі і Кітая адзначылі важнасць выкарыстання анлайн-тэхналогій для арганізацыі навукова-тэхнічных мерапрыемстваў ва ўмовах дзеючых абмежаванняў, звязаных з COVID-19. Удзельнікі пасяджэння выказалі надзею на больш хуткае аднаўленне вочнага правядзення мерапрыемстваў, што дасць магчымасць павысіць іх эфектыўнасць.

Па выніках мерапрыемства бакі дамовіліся правесці пятае пасяджэнне камісіі ў 2024 годзе ў Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.