Вы тут

Часопіс «Алеся» і СПБ абвяшчаюць конкурс «Старэйшыя мае, мне з вамі добра»


Часопіс «Алеся» сумесна з ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» абвяшчаюць літаратурны конкурс «Старэйшыя мае, мне з вамі добра», прысвечаны сям’і. 


Конкурс праводзіцца сярод паўналетніх чытачоў і падпісчыкаў часопіса «Алеся». Мовы конкурсу — беларуская, руская. 

Арганізатары конкурсу — часопіс беларускіх жанчын «Алеся» і Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 

На конкурс прымаюцца творы ў малых паэтычных жанрах (верш, санет і г.д.) і малых празаічных жанрах (аповед, казка, эсэ), якія раней нідзе не публікаваліся.

Адным удзельнікам на конкурс могуць быць прадстаўлены:

  • паэтычныя творы, чый сукупны аб’ём не перавышае 48 радкоў;
  • 1 (адзін) празаічны твор аб’ёмам не больш 6000 знакаў (з прабеламі). 

Адзін удзельнік можа прадставіць на конкурс творы ў абедзвюх намінацыях або ў адной з іх. Работы, якія перавышаюць указаныя аб’ёмы, не разглядаюцца!

Работы дасылаюцца на электронны адрас alesya@zviazda.by або на паштовы адрас: 220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя часопіса «Алеся» з паметкай: «Конкурс».

Конкурсныя работы павінны быць набраныя на стандартных лістах фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал — 1, палі — стандартныя.

Прыкладаюцца наступныя звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, паштовы адрас, кантактны тэлефон, e-мэйл.

  • Прыём работ — з 20 студзеня па 20 красавіка 2023 г.
  • Вызначэнне пераможцаў — з 20 красавіка 2023 г. па 15 мая 2023 г.
  • Публікацыя вынікаў конкурсу — у № 6 часопіса «Алеся». 

Вынікі падводзяцца ў дзвюх намінацыях — «Найлепшы паэтычны твор» (1-е, 2-е, 3-е месца) і «Найлепшы празаічны твор» (1-е, 2-е, 3-е месца). Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі, а творы-пераможцы — апублікаваны на старонках часопіса «Алеся».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.