Вы тут

Асноўная праблема — Самаўпраўства


Ва ўсе часы існуюць людзі, якія жывуць па прынцыпе "што хачу — тое і раблю", не зважаючы пры гэтым ні на што. У тым ліку і на "літару закона". І часам самавольшчыкі пачынаюць выпраўляцца толькі перад праверкамі ці пасля выпісаных ім буйных штрафаў. Але наколькі востра зараз стаіць у Мінскай вобласці гэтая праблема?

— Не сакрэт, што ў бюджэтах раёнаў часам не хапае грошай для паўнавартаснай аховы, маштабнай рэканструкцыі і аднаўленчых работ на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Але ж падтрыманне элементарнага парадку вялікіх выдаткаў не пацягне! Тым не менш пракуратура рэгулярна высвятляе, што дзе-нідзе да помнікаў архітэктуры адносяцца на месцах неахайна. Так, будынкі і прылеглыя да іх тэрыторыі зарастаюць травой, фактычна ператвараюцца ў звалку... Гэтыя недахопы былі выяўлены на тэрыторыі Капыльскага, Слуцкага, Мінскага, Валожынскага, Пухавіцкага і Бярэзінскага раёнаў, — канстатуе сітуацыю пракурор Мінскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Алег Лаўрухін

. — У такім выпадку пракуратура складае акт надзору, дзе чорным па белым прапісаны неабходныя меры для выпраўлення сітуацыі. А вінаватыя службовыя асобы адказваюць за свае пралікі. Больш за тое, мы цалкам падтрымліваем прапанову Міністэрства культуры аб тым, што мясцовыя органы ўлады павінны хаця б кансерваваць такія праблемныя аб'екты.

А вось праблема так званых "чорных капальнікаў" на Міншчыне так востра ўжо не стаіць. Летась у вобласці ўвогуле не зарэгістравана выпадкаў нелегальных раскопак у пошуку каштоўнасцяў.

Аднак самавольства, на жаль, не знікла з прыродаахоўнай галіны. Тут часам справа даходзіць да непрыкрытага парушэння заканадаўства. Напрыклад, у Чэрвеньскім і Лагойскім раёнах некаторыя прадпрыемствы самавольна распрацоўвалі кар'еры. У Маладзечанскім раёне ад несанкцыянаванай дзейнасці па ўтылізацыі адходаў нафтаперапрацоўкі аказалася забруджанай рака Уша. Не адышла на другі план і хранічная праблема несанкцыянаваных звалак... І таму раённыя пракуроры будуць цяпер праводзіць праверкі не радзей, чым адзін раз у шэсць месяцаў.

Трапляюць у поле зроку супрацоўнікаў пракуратуры і выпадкі самавольства ў зямельнай сферы. Людзі проста захопліваюць зямельныя ўчасткі або пападаюцца на іх нямэтавым выкарыстанні. Бывае і так, што яны іх атрымліваюць з парушэннямі законаў. Асабліва гэта датычыцца прылеглых да сталіцы тэрыторый — усё-такі меркантыльнасць ніхто не адмяняў. Ажыятажны попыт на зямлю паблізу мегаполіса прывёў да яе вострага дэфіцыту. Так, зараз на Міншчыне ў чарзе на ўчасткі стаяць 32 тысячы чалавек. З іх 70% прэтэндуюць на зямлю непасрэдна ў прысталіччы. Прытым вольных надзелаў у раёне ўсяго налічваецца толькі 196, а доўгачаканыя "соткі" атрымалі ўсяго 155 чалавек...

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.