Вы тут

Чэкавая прыватызацыя падаўжаецца яшчэ на тры гады


Рашэнне аб гэтым было прынята пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 111.

Цяпер тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" працягнуты да 30 чэрвеня 2016 года. Абмен прыватызацыйных чэкаў ажыццяўляецца толькі праз аддзяленні Беларусбанка па месцы жыхарства, дзе адкрыты спецыяльныя чэкавыя рахункі на грамадзян. Сёння ў кожным аддзяленні Беларусбанка існуе пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца для абмену. Зараз на чэкі маёмасць можна абмяняць акцыі больш як 40 акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы. Нагадаю, што выдача чэкаў "Маёмасць" стартавала ў нашай краіне ў красавіку 1994 года.

Паводле інфармацыі Дзяржкаммаёмасці, у гэтым годзе абмен чэкаў на акцыі прадпрыемстваў актывізаваўся. Толькі сёлета на акцыі было абменена каля 600 тысяч прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць". Звычайна за год абменьваецца не больш як 500 тысяч такіх чэкаў. Такая актывізацыя насельніцтва з чэкамі тлумачыцца ажыўленнем на рынку каштоўных папер. На Беларускай валютна-фондавай біржы з'явілася больш пакупнікоў акцый айчынных прадпрыемстваў.

Цяпер у нашай краіне на руках грамадзян застаецца яшчэ каля 170 мільёнаў чэкаў "Маёмасць", якія можна абмяняць на акцыі акцыянерных таварыстваў.

Калі дзяржава вырашыць завяршыць чэкавую прыватызацыю, то заканадаўствам прадугледжана кампенсацыя насельніцтву за нявыкарыстаныя чэкі "Маёмасць". Падобная кампенсацыя прадугледжвае выкуп у насельніцтва гэтых чэкаў па намінальным кошце.

Тут адразу заўважу, што для правядзення такога выкупу ў дзяржавы павінна быць дастаткова свабодных фінансавых сродкаў. Сёння пытанне аб правядзенні такой буйнамаштабнай акцыі нават не абмяркоўваецца.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.