Вы тут

Мы маем усе шанцы спыніць скарачэнне насельніцтва


Такое меркаванне выказаў учора намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік на ўрачыстым прыёме жанчын у Савеце Міністраў, прысвечаным Дню маці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011—2015 гады пастаўлена найважнейшая задача — да 2015 года спыніць змяншэнне колькасці беларускага насельніцтва. «Для тэрыторыі нашай краіны нас і так нямнога, мы да гэтага часу не перасягнулі даваенную колькасць беларускага народа. Аднак у чэрвені гэтага года спынілася змяншэнне насельніцтва. За студзень—жнівень натуральнае змяншэнне склала 6 тыс. чалавек, але яго перакрыў натуральны міграцыйны прырост, інакш кажучы, у краіну прыехала людзей больш, чым выехала, гэта вельмі важна, таму што ў нестабільную краіну, у якой людзі не могуць спрагназаваць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей, ехаць не будуць», — адзначыў Анатоль Тозік. Паводле яго даных, у студзені—жніўні гэтага года ў краіну прыбылі 11 639 чалавек, а выбылі — 4 808 чалавек.

На думку намесніка кіраўніка беларускага ўрада, калі гэта дадатная дынаміка захаваецца ў краіне, то пастаўленая праграмай задача будзе выканана нават датэрмінова, гэта значыць раней за 2015 год». Калі б мы яшчэ маглі захаваць людзей, якія ідуць з жыцця з-за ненатуральных прычын, то і міграцыйны прырост нам быў бы не такі патрэбны.

Анатоль Тозік адзначыў і добрую нараджальнасць. «Гэта сведчыць аб добрай атмасферы ў краіне ў гэтай галіне і стабільнасці, бо людзі нараджаюць дзяцей, калі яны ўпэўнены ў іх будучыні. Лічу, што мы здолелі для гэтага стварыць неабходную маральную і сацыяльна-эканамічную абстаноўку. Адыграла сваю ролю і сістэма падтрымак, значнае павелічэнне дапамог па доглядзе дзіцяці да трох гадоў», — адзначыў ён. Пры гэтым, на думку віцэ-прэм'ера, трэба стымуляваць сем'і да нараджэння другога дзіцяці, бо сёння ў Беларусі 66 працэнтаў сем'яў маюць па адным дзіцяці, а калі сем'і будуць імкнуцца да нараджэння трэцяга дзіцяці, то нацыя пачне прырастаць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.