Вы тут

Размаўляй па-беларуску i эканом грошы!


Гэтай тэмай зацiкавiў мяне знаёмы, якi распавёў некалькi гiсторый са свайго жыцця. Справа ў тым, што ў паўсядзённасцi Змiцер размаўляе па-беларуску i ў апошнi час часта атрымлiваў знiжкi «па моўнай прыналежнасцi». Адзiн з выпадкаў — калi карыстальнiк анлайн-барахолкi скiнуў хлопцу 30 долараў пры пакупцы мабiльнага тэлефона. I такое, кажа Змiцер, адбываецца з iм час ад часу. Мне падалося гэта незвычайным, i я даведалася пра гандлёвыя пункты сталiцы, дзе прапаноўваюць знiжкi беларускамоўным.

1383037027286_29-17

Парэкамендавалi завiтаць у «Маскоўска-Венскi» гандлёвы цэнтр, што на праспекце Незалежнасцi. Асартымент крамы «InShоеZZ» — абутак сусветна вядомых брэндаў.

— Скажыце, гэта праўда, што я магу атрымаць знiжку на ваш тавар, бо размаўляю па-беларуску? — пытаюся ў хлопца за прылаўкам.

— Безумоўна! — усмiхаецца ён мне i адразу пытае, адкуль я даведалася пра iх акцыю.

Заўважна, што маладому чалавеку было прыемна пачуць, што «InShоеZZ» мне параiлi iх клiенты. Iлья, адзiн са стваральнiкаў iдэi, расказвае, што краме паўтара года i для беларускамоўных клiентаў заўсёды дзейнiчае 5-працэнтная знiжка на любую пару абутку. — Я зацiкаўлены ў тым, як пашыраць ужыванне нашай мовы. Сёння стварэнне такой акцыi — адзiнае, што я магу зрабiць для развiцця мовы. Гэта абсалютна не дзеля пiяру. Хутчэй за ўсё — патрэба душы.

— А як пакупнiкi даведваюцца пра знiжку?

— Пераважна звяртаюцца нашы пастаянныя клiенты. Бывае, што прыходзяць i махлююць. Па ломанай гаворцы адразу разумееш, цi сапраўды размаўляе чалавек па-беларуску. Але для нас ужо добра, калi чалавек успамiнае словы на роднай мове. Яна асаблiвая. I гэта абсалютная праўда.

Была ў нас iдэя ахапiць увесь паверх «Маскоўска-Венскага» гандлёвага цэнтра i далучыць астатнiх павiльёншчыкаў да прыхiльнiкаў роднай мовы, але не атрымалася пакуль, — усмiхаецца. — Але вы можаце завiтаць у краму насупраць.

Знаёмлюся з Валерыем, якi займаецца продажам моладзевага жаночага адзення вядомых еўрапейскiх брэндаў у павiльёне «Мой модны кут»:

— У асноўным наш кантынгент — студэнткi, школьнiцы старшых класаў, — расказвае ён. — У краме пры пакупцы адзення ўсiм беларускамоўным дзяўчатам знiжка. На жаль, не шмат iх звяртаецца. Дарэчы, 10 снежня будзе другi дзень народзiнаў «Майго моднага кута», i iдэя беларускай мовы ўсталявалася ў павiльёне з першых дзён iснавання. Я думаю, што, калi ў мяне i зменiцца вiд гандлю, ён таксама будзе суправаджацца i пашырацца роднай мовай.

— Цi не думаеце, што многiя могуць проста прыкiнуцца беларускамоўнымі дзеля знiжкi?

— Цiкава назiраць за людзьмi, якiя па-рознаму рэагуюць на мову: адны ўступаюць у размову, другiя кiсла азiраюцца, ледзь не фыркаючы, i выходзяць. У асноўным гэта жанчыны пажылога ўзросту, у некаторых праз слова чуваць «чё-то, чё-чё...». Яны прыходзяць у час абеду i iх значна менш. Напэўна, гэта добра, бо спыняюцца ў краме, нават без набыцця рэчаў, тыя людзi, для каго атмасфера беларускасцi блiзкая i прыемная. Асабiста я не лiчу сябе добрым мовазнаўцам — хутчэй за ўсё, аматарам, якi дапускае памылкi. Але, мiж тым, не саромеюся перад людзьмi разгарнуць руска-беларускi слоўнiк 1920-х гадоў, якi заўжды ляжыць на рабочым стале, i пажартаваць.

— А чаму ў вас узнiкла менавiта такая iдэя бонусаў?

— Неяк святкаваў 50-годдзе брата ў рэстаране «Мiрскi замак». Сярэдневяковы iнтэр'ер лiцвiнскай Беларусi мне вельмi спадабаўся i нават захапiў, але нiводнага слова па-беларуску з вуснаў прыгожых дзяўчат-афiцыянтак, апранутых у нацыянальныя строі, я не пачуў — прынамсi, як i песняў, якiя гучалi на англiйскай i рускай мовах. Задумка цалкам беларускага рэстарана калiсьцi была добрая, але недапрацаваная, тым больш, як паведамiлi супрацоўнiкi, iх будынак выкупiў нейкi багаты лiвiец.

Гэты выпадак падштурхнуў мяне рухацца ў кiрунку сваёй мовы. Я лiчу, калi б у 10% крам Мiнска практыкавалася падобная сiстэма бонусаў для тых, хто размаўляе па-беларуску, то гэта спрыяла б распаўсюджванню мовы сярод нашага насельнiцтва. Мова вартая ўвагi. Яна гэтага заслужыла.

Таксама Валерый распавёў аб планах рамонту памяшкання. Ён хацеў бы знайсцi мастака, якi б намаляваў на сценах вобразы беларускiх прыгажунь Рагнеды, Еўфрасiннi Полацкай, Барбары Радзiвiл, каб наведвальнiкi ведалi не толькi мову, але i гiсторыю!

Прыемна, калi людзi клапоцяцца не толькi аб матэрыяльнай выгадзе, але i аб духоўнасцi людзей, аб роднай беларуская культуры. Пагадзiцеся, так здорава заплацiць менш толькi таму, што размаўляеш па-беларуску. А можа, i вы, шаноўныя чытачы, атрымлiвалi падобныя знiжкi «па моўнай прыналежнасцi»? Падзялiцеся адрасам крамы!

Веранiка ЦВIРКО.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.