Вы тут

Смарт-тэхналогіі ў трамваі


З 1 лю­та­га па­са­жы­ры ста­ліч­ных трам­ва­яў па­кі­нуць у мі­ну­лым звык­лыя па­пя­ро­выя пра­яз­ныя. Іх за­ме­няць спе­цы­яль­ныя элект­рон­ныя пра­яз­ныя на асно­ве бес­кан­такт­ных смарт-кар­так.

Па ін­фар­ма­цыі дзяр­жаў­на­га прад­пры­ем­ства «Мінск­транс», на­быць но­выя пра­яз­ныя мож­на бу­дзе ўжо з 15 сту­дзе­ня. У про­даж па­сту­пяць карт­кі з тэр­мі­нам дзе­ян­ня 10, 15 дзён і 1 ме­сяц.

Пры ўва­хо­дзе ў трам­вай ула­даль­нік смарт-карт­кі па­ві­нен пры­клас­ці яе да ва­лі­да­та­ра (спе­цы­яль­нае пры­ста­са­ван­не, пры­ма­ца­ва­нае на па­рэ­нчах). Ад­ра­зу па­чу­ец­ца гу­ка­вы сіг­нал, які азна­чае, што пра­езд апла­ча­ны. Ка­лі ў транс­парт зой­дуць кант­ра­лё­ры, і ва­лі­да­та­ры, і элект­рон­ныя кам­по­сце­ры, з да­па­мо­гай якіх па­са­жы­ры трам­ва­яў ця­пер па­він­ны пра­бі­ваць ад­на­ра­зо­выя та­ло­ны, бу­дуць ад­ра­зу бла­кі­ра­вац­ца. Пад­час па­куп­кі но­ва­га пра­яз­но­га ў пер­шы раз да­вя­дзец­ца ад­даць да­дат­ко­вых 12 ты­сяч руб­лёў — гэ­та за­ло­га­вы кошт карт­кі. Па­куль што пра­яз­ны на яе асно­ве не су­мя­шчае ў са­бе пра­ва пра­ез­ду на не­каль­кіх ві­дах транс­пар­ту, аб­мя­жоў­ва­ю­чы­ся толь­кі трам­ва­ем, але, як па­ве­дам­ля­юць у «Мінск­тран­се», у па­чат­ку вяс­ны элект­рон­ныя кам­по­сце­ры і ва­лі­да­та­ры па­він­ны з'я­віц­ца ва ўсіх га­рад­скіх аў­то­бу­сах і тра­лей­бу­сах.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.