Аснову ідэальнага сняданку, на думку дыетолагаў, складае аўсянка. Але не ўсе дзеці яе любяць. Тады можна прыгатаваць аўсяныя аладачкі: заліваем шматкі геркулесу кіпенем; калі яны распарацца, замешваем на іх аснове цеста, дадаўшы яйка, соль, цукар і трохі карыцы. Можна таксама дадаць дзёрты яблык. Выпякаюцца аладкі на добра разагрэтай патэльні пад накрыўкай. Падаём, паліўшы смятанай або варэннем.
Варым рыс. Пакуль ён «даходзіць», абіраем апельсін, смажым яечню. Прыгатаваны рыс выкладваем ў талерку, паліваем маслам. У цэнтры робім паглыбленне і кладзём туды яечню. Вакол рысу выкладваем вычышчаныя долькі апельсіна. Усё, можна падаваць на стол! Ад такой апетытнай «рамонкі» не адмовіцца самы пераборлівы малы!
Лянівыя варэнікі — выдатны варыянт сняданку: па-першае, лёгка гатуюцца, а па-другое, тварог — незаменная крыніца кальцыю, так неабходнага для дзіцячага арганізма. Спатрэбіцца пачак тварагу, мука, цукар, яйка. Замешваем цеста, скочваем у «каўбаску» і наразаем яе кавалачкамі. Адварваем некалькі хвілін у падсоленай вадзе і падаём са смятанай або варэннем.
Увечары адварваем бульбу ў мундзіры, астуджаем і абіраем. З раніцы надзіраем на буйной тарцы, выкладваем на разагрэтую патэльню з алеем і смажым некалькі хвілін. Акуратна выкладваем бульбу на вялікую талерку падсмажанай бокам уніз. Зверху кладзём нарэзаную каўбасу (або сасіскі), нарэзаны долькамі памідор. Можна зверху пасыпаць страву дзёртым сырам і паставіць у мікрахвалёўку або духоўку, каб сыр расплавіўся.
Дзеці любяць ежу, прыгатаваную спецыяльна для іх. Паспрабуйце прыгатаваць для дзяцей маленькія катлеткі (трэць ад звычайнага памеру). Замест паніроўкі выкарыстоўвайце кунжут. Падрумяньце катлеткі на патэльні, а затым перакладзіце на бляху і пастаўце на 15 хвілін у разагрэтую духоўку. Падаваць можна з грэцкай кашай і падліўкай з гародніны. Для гэтага зніміце скурку з памідора, надзярыце моркву, расцісніце часнок з соллю, здрабніце сумесь у блендары і пратушыце без вечка.
Традыцыйная ранішняя ежа — яйкі. Акрамя яек, звараных укрутую або ўсмятку, можна прыгатаваць амлет. Бульбу адварыць, нарэзаць тонкімі лустачкамі, абсмажыць на алеі, дадаць кавалачкі памідора без скуркі і заліць яйкамі, узбітымі з соллю. Пасыпаць дзёртым сырам. Пару хвілін патрымаць на агні пад вечкам.
Дзеці любяць бутэрброды, але хлеб і каўбаса — гэта не выйсце. Таму варта ўключыць фантазію і знайсці замену. Замест звыклай каўбасы адварыце ў агароднінным булёне курынае філе, кавалачак нятлустай свініны, цяляціны ці языка. Соус можна прыгатаваць самім: памідоры, цыбулю, салодкі перац, зеляніну, спецыі, соль пратушыць і ўзбіць блендарам.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».