Вы тут

Чаму шкодна прапускаць сняданак?


Урачы заяўляюць, што адмаўляцца ад сняданку ні ў якім разе нельга. Ежа з раніцы патрэбная усім. Бо арганізм 8-10 гадзін не атрымліваў новай энергіі, а наперадзе рабочы дзень. Напрыклад, даследаванні паказалі, што аварыйнасць вышэйшая ў галодных кіроўцаў, чым у тых, у крыві якіх добры ўзровень глюкозы.


Фота: pexels.com

Вядома, што сняданак задае патрэбны пачатак дня, насычае арганізм бадзёрасцю, энергіяй, гэта своеасаблівая «стартавая пляцоўка» для абуджанага стрававання. Збалансаваны сняданак забяспечвае арганізм дастатковай колькасцю вугляводаў, павялічвае фізічную актыўнасць і вынослівасць на працягу дня.

Звычка рэгулярна снедаць зніжае рызыку развіцця хранічных захворванняў. Даследаванні пацвярджаюць, што сняданак дапамагае дарослым лепш сябе адчуваць, а дзецям — правільна расці і развівацца.

— Спецыялісты ў галіне аховы здароўя вывучылі адрозненні ў спажыванні пажыўных рэчываў і расходзе энергіі ў дарослых, якія з'ядаюць і прапускаюць сняданак. Аказалася, што тыя, хто не снедаў, атрымлівалі значна менш фалатаў, кальцыю, жалеза і вітамінаў на працягу дня, а пажыўныя рэчывы, звычайна ўжываныя за сняданкам, не папаўняліся за кошт іншых прыёмаў ежы. Акрамя таго, у тых, хто прапускаў сняданак, агульная якасць харчавання звычайна была горшая, чым у тых, хто паеў з раніцы, — расказвае ўрач-лабарант лабараторыі санітарна-хімічных і таксікалагічных метадаў даследавання Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мікалай СІВІЦКІ.

Было даказана, што ў людзей, якія з дзяцінства дрэнна сілкуюцца па раніцах, павялічваецца рызыка метабалічнага сіндрому — сукупнасці адхіленняў у нармальнай рабоце арганізма (такіх, як атлусценне, гіпертанія, павышаны ўзровень цукру і халестэролю ў крыві), якія ў значнай ступені павышаюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістай паталогіі, цукровага дыябету 2-га тыпу і шэрага іншых захворванняў. Некаторыя даследчыкі звязваюць рэгулярны пропуск сняданку з павышанай небяспекай інсульту.

Дзеці, якія снедаюць рэгулярна, у цэлым вядуць больш здаровы спосаб жыцця і менш рызыкуюць сваім здароўем. І не толькі страўніка, што ў прынцыпе даўно вядома, але і радзей маюць атлусценне. Сняданак не дадасць вам лішніх кілаграмаў, а вось адмова ад яго і наступныя спробы кампенсаваць недахоп пажыўных рэчываў цалкам могуць даць прыбаўку ў вазе. Узровень фізічнай актыўнасці ў ранішнія гадзіны зафіксаваны вышэйшым у тых, хто снедае.

Такім чынам, несумненная карысць сняданку заключаецца ў тым, што ён:

— дапамагае арганізму прачнуцца і актывізуе абменныя працэсы;

— памяншае рызыку развіцця цукровага дыябету і сардэчна-сасудзістых захворванняў;

— выпрацоўка гармону стрэсу адбываецца ў меншай ступені, чым у тых, хто не снедае;

— паляпшае самаадчуванне і павялічвае працаздольнасць.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.