Вы тут

«Моладзь заманілі «легальнасцю» спайсаў»


Што штур­хае дзя­цей да нар­ко­ты­каў?

Ва­сіль Ло­січ, на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі, пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі пры­вёў сум­ныя фак­ты. Аказ­ва­ец­ца, што па кра­і­не ў 4 ра­зы па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць кры­мі­наль­ных спраў, звя­за­ных з нар­ка-
з­ла­чын­ства­мі з удзе­лам не­паў­на­лет­ніх. Яшчэ не­каль­кі га­доў та­му зда­ва­ла­ся, што сі­ту­а­цыя ў гэ­тай сфе­ры пад кант­ро­лем, ад­нак пад­лет­ка­вая нар­ка­ты­за­цыя не­ча­ка­на па­ча­ла на­бі­раць аба­ро­ты. Па ка­мен­та­рый мы звяр­ну­лі­ся да Ві­та­ля ЯН­ЧЫ­НА, на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты ін­спек­цый па спра­вах не­паў­на­лет­ніх упраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі МУС.

—За­ка­на­даў­ства. Зла­чын­ствы, звя­за­ныя з рас­паў­сю­джан­нем нар­ко­ты­каў, з'яў­ля­юц­ца для нас са­праўд­най праб­ле­май, — за­ўва­жае Ві­таль Але­га­віч. — Ле­тась пад­лет­кі здзейс­ні­лі 464 зла­чын­ствы, звя­за­ныя з не­за­кон­ным аба­ро­там нар­ка­тыч­ных срод­каў. Най­боль­шы пры­рост ад­зна­ча­ны ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці (у 8,8 ра­за). Але чым аб­умоў­ле­ны па­доб­ныя ліч­бы? У 2013 го­дзе ў за­ка­на­даў­ства ўнес­лі па­няц­це «ана­лаг», праз што спай­сы па­ча­лі пад­па­даць пад гэ­тую гру­пу нар­ко­ты­каў. А дзе­ян­ні, звя­за­ныя з псі­ха­ак­тыў­ны­мі рэ­чы­ва­мі, — ква­лі­фі­ка­вац­ца як зла­чын­ствы. Чым больш псі­ха­ак­тыў­ных прэ­па­ра­таў ад­но­сі­лі да нар­ко­ты­каў, тым больш фік­са­ва­лі пра­ва­па­ру­шэн­няў.

Яшчэ 19 ліс­та­па­да мы пер­шы­мі на Ка­мі­сіі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх пры Са­ве­це Мі­ніст­раў пра­па­на­ва­лі зні­зіць уз­рост ад­каз­нас­ці за рас­паў­сю­джан­не нар­ко­ты­каў. І праз два тыд­ні да­ве­да­лі­ся, што па­доб­ная нор­ма ўклю­ча­на ў пра­ект, які прай­шоў праз Ад­мі­ніст­ра­цыю Прэ­зі­дэн­та. У вы­ні­ку ўзмац­ні­лі ад­каз­насць за про­даж нар­ко­ты­каў на тэ­ры­то­рыі на­ву­чаль­ных уста­ноў, увя­лі ква­лі­фі­ка­ва­ны ар­ты­кул пра збыт нар­ко­ты­ку за­ве­да­ма не­паў­на­лет­ня­му не­за­леж­на ад мес­ца рас­паў­сюдж­ван­ня. Пры­ня­ты не­аб­ход­ныя ме­ры (і уз­мац­нен­нем кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці) дзе­ля та­го, каб як ма­га хут­чэй праб­ле­ма вы­ра­ша­ла­ся і гэ­тая бя­да не па­вя­ліч­ва­ла­ся ся­род мо­ла­дзі.

Пры­чы­ны ўжы­ван­ня. Пад­лет­кі на­огул схіль­ныя да раз­на­стай­ных за­леж­нас­цяў. Мо­ладзь ка­лісь­ці за­ма­ні­лі «ле­галь­нас­цю» спай­саў. І за пе­ры­яд вось та­ко­га «ле­галь­на­га» ха­джэн­ня нар­ко­ты­кі ўка­ра­ні­лі­ся. Для мно­гіх іх ужы­ван­не — неш­та на­кшталт за­ба­вы. Па­чы­на­юць дзе­ля яе, а по­тым ра­зу­ме­юць, што спы­ніц­ца — вель­мі цяж­ка. На­ват да­рос­лыя не мо­гуць спы­ніць ся­бе і за­ста­юц­ца нар­ка­за­леж­ны­мі, а што ў та­кім ра­зе ка­заць пра пад­лет­каў, якім праз спе­цы­фі­ку раз­віц­ця ар­га­ніз­ма яшчэ больш скла­да­на? А да­ступ­насць, ад­нос­ная тан­насць і лёг­касць ва ўжы­ван­ні ро­біць уцяг­ван­не дзі­ця­ці ў жах­лі­вы пра­цэс яшчэ больш лёг­кім. Для гэ­та­га не трэ­ба мець хат­няй ла­ба­ра­то­рыі, ін'­ек­цыі і жгу­ты. Мож­на прос­та «за­кі­нуць» мар­ку ці за­ку­рыць… І за­раз мы ма­ем вы­ні­кі не­нар­маль­най мо­ды.

Праў­да, сён­няш­няя тэн­дэн­цыя свед­чыць пра тое, што коль­касць но­вых спа­жыў­цоў ста­но­віц­ца мен­шай. І яна не рас­це. За зла­чын­ствы пе­ра­важ­на за­трым­лі­ва­юц­ца тыя, хто ўжо зна­хо­дзіў­ся на ўлі­ку ў мі­лі­цыі аль­бо меў су­дзі­масць. Яны пай­шлі па дру­гім ко­ле.

Ад­нак мы вы­ка­на­лі толь­кі пер­шы этап у вя­лі­кай пра­цы. Ця­пер трэ­ба не пус­ціць но­вых спа­жыў­цоў у ма­ла­дзёжны ася­ро­дак, не зні­зіць ся­рэд­ні ўзрост нар­кас­па­жыў­цоў.

Што да пра­фі­лак­ты­кі, пра­ве­дзе­ныя за апош­ні час ме­ра­пры­ем­ствы па тлу­ма­чэн­ні не­бяс­пе­кі, на­ступ­стваў ужы­ван­ня нар­ко­ты­каў, па­чы­на­юць да­ваць плён. Пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу ан­ты­нар­ка­тыч­на­га дэ­крэ­та мы зноў пай­шлі ў шко­лу. Пра­во­дзім трэ­нін­гі, раз­маў­ля­ем з баць­ка­мі, на­стаў­ні­ка­мі, вы­ха­ва­це­ля­мі ін­тэр­на­таў, якім да­ем пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю. Да­во­дзім, што ўзрост на­ступ­лен­ня кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці за дзе­ян­ні, звя­за­ныя са збы­там нар­ко­ты­каў, зні­жа­ны з 16 да 14 га­доў, тлу­ма­чым тэр­мі­ны зня­во­лен­ня. Пад­час зі­мо­вых ка­ні­кул пра­вя­лі рэй­ды па дыс­ка­тэ­ках і клу­бах, мес­цах, дзе кан­цэнт­ру­юц­ца не­паў­на­лет­нія. І на­ша мэ­та ўсё ж та­кі не ў тым, каб па­са­дзіць ча­ла­ве­ка за кра­ты. Мы імк­нём­ся па­пя­рэ­дзіць здзяйс­нен­не па­доб­на­га пра­ва­па­ру­шэн­ня. На маю дум­ку, та­кія дзе­ян­ні за­сце­ра­га­юць пад­лет­каў ад зла­чын­стваў. У шко­лах ця­пер пач­нуць пра­хо­дзіць тэс­ці­ра­ван­не на ўжы­ван­не псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў і ана­нім­нае ан­ке­та­ван­не. Аб­агуль­не­ныя вы­ні­кі, атры­ма­ныя з ан­кет, да­зво­ляць нам свое­ча­со­ва ска­рэк­та­ваць сваю пра­фі­лак­тыч­ную пра­цу.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.