Вы тут

Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне


Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне 6 верасня. Рашэнне аб заснаванні прэміі прынялі сёння на пасяджэнні нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уручэнне Нацыянальнай прэміі ў галіне літаратуры стане першым такім мерапрыемствам у краіне, раней літаратараў ушаноўвалі ў абласцях або ў рамках іншых конкурсаў. Цырымоніі і самой прэміі плануецца надаць асаблівую важкасць і аўтарытэт, магчыма, з гэтай мэтай колькасць намінацый у параўнанні з абласнымі конкурсамі зменшыцца, а імёны ўладальнікаў прэміі прагучаць сапраўды гучна. "Нацыянальная прэмія павінна выступіць кансалідуючай літаратурную супольнасць, трэба паказаць значнасць і аўтарытэт паэтаў і пісьменнікаў у нашай краіне", - падкрэсліла на пасяджэнні міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Наталлі Качанавай, пісьменнікі - галоўныя дзеючыя асобы Дня беларускага пісьменства, а літаратура - аснова ўсіх мастацтваў, менавіта гэта неабходна падкрэсліць у час нацыянальнага свята. Таму Дню беларускага пісьменства ўдзяляецца такая ўвага на дзяржаўным узроўні, яго наведваюць высокапастаўленыя госці, адзначыла яна.

Правесці цырымонію ўручэння прэміі прапануецца ў час адкрыцця свята. У ходзе далейшых мерапрыемстваў у літаратурнай сталіцы пісьменнікі і паэты сустрэнуцца з чытачамі, правядуць аўтограф-сесіі, стануць удзельнікамі канцэртаў, акцый.

XXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Шчучыне 6 верасня. Радзіма вядомай Цёткі (паэтэсы Алаізы Пашкевіч) і іншых людзей, якія ўнеслі ўклад у беларускую культуру, стане літаратурнай сталіцай упершыню.

Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымаў Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004) і Заслаўе (2000, 2014)

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.