Вы тут

Беларусь з 1 ліпеня паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 ліпеня паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 535 ад 26 чэрвеня 2015 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з $144,4 да $143,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін - з $122,7 да $121,6 за 1 т, на таварныя бензіны - з $112,6 да $111,6 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $68,6 за 1 т (была $69,3), такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны былі павышаны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.