Вы тут

ВНУ Беларусі пачнуць прыём дакументаў ад абітурыентаў 8 ліпеня


Уступная кампанія ў Беларусі прадаўжаецца. Наступны этап (пасля правядзення цэнтралізаванага тэсціравання) - час для падачы дакументаў у ВНУ. Абітурыенты могуць забраць свае сертыфікаты ЦТ у пунктах правядзення тэсціравання, у якіх яны праходзілі іспыты па вучэбных прадметах у асноўны або рэзервовы дзень, і падаваць з 8 ліпеня дакументы на выбраныя факультэты, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў прадугледжаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 18 ад 8 красавіка. Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 15 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельгаспрофілю свае тэрміны - з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.