Вы тут

Маладым і таленавітым


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2016 год.

У прыватнасці, стыпендыі прызначаны 92 маладым навукоўцам, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 52 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Сярод іх прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, эканамічных, юрыдычных, геолага-мінералагічных, сацыяльных і гуманітарных навук, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Стыпендыяты атрымалі істотныя вынікі па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Іх навуковыя дасягненні выкарыстоўваюцца ў дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый розных галін эканомікі і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна многіх распрацовак пацверджана патэнтамі на вынаходкі і публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах.

Падпісанне распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых навукоўцаў і развіцця навуковага патэнцыялу краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.