Вы тут

Фестываль-конкурс «Мірны фэст у Мірскім замку» шукае таленты


На пачатку летніх канікул упершыню ў Беларусі адбудзецца адкрыты дабрачынны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Мірны фэст у Мірскім замку». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі мясцовыя прадпрымальнікі — гаспадары аграсядзібы «Мірная», ініцыятыву якіх падтрымалі Міністэрства культуры, Карэліцкі райвыканкам, музей замкавага комплексу «Мір», а таксама турыстычная кампанія «Навагрудак-тур».


Да ўдзелу ў конкурснай частцы праграмы запрашаюцца юныя артысты да 25 гадоў і калектывы як з нашай краіны, так і з краін блізкага замежжа. Творчае спаборніцтва паміж імі пройдзе па некалькіх намінацыях: харэаграфічны жанр, вакальны жанр, інструментальная музыка, фальклорна-этнаграфічны жанр, тэатральны жанр, цыркавы жанр, бардаўская песня. Для ацэнкі здольнасцяў удзельнікаў запрошана міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі, напрыклад, дырыжор і музычны педагог Вольга Фёдарава, кампазітар Леанід Аграновіч, тэатральны рэжысёр з Санкт-Пецярбурга Людміла Баяўчук і іншыя.

Дасылаць заяўкі на ўдзел у конкурсе трэба на электронны адрас mіrny-fest@maіl.ru, апошні дзень прыёму заявак — 15 мая. Акрамя таго, пазнаёміцца больш падрабязна з конкурсным палажэннем, праграмай мерапрыемства і задаць пытанні арганізатарам можна ў афіцыйных групах у сацыяльных сетках: vk.com/mіrny_fest ці facebook.com/mіrnyfest. Сам жа фестываль адбудзецца з 3 па 5 чэрвеня і пройдзе як у сценах Мірскага замка, так і за яго межамі — на сцэнах летняга амфітэатра ў Міры і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў Карэлічах, на пляцоўцы пад адкрытым небам ў аграсядзібе «Мірная».

Як адзначылі арганізатары, «Мірны фэст у Мірскім замку» — гэта не толькі падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі, але і дабрачынны праект. Частку арганізацыйнага збору плануецца пералічыць на рахункі дзіцячых дамоў Мінска і Мінскай вобласці, перадаць на лячэнне хворых дзяцей.

Крысціна Страчылава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.