Вы тут

Колькі жыхароў у Паднябеснай?


Колькасць насельніцтва Кітая набліжаецца да 1,4 млрд. чалавек.


Паводле вынікаў выбарковага абследавання, па стане на 1 лістапада 2015 года колькасць насельніцтва мацерыковага Кітая склала 1 млрд. 373 млн. 490 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла днямі Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае агенцтва "Сіньхуа".

Апошні паказчык на 33,77 млн. чалавек больш лічбы на 1 лістапада 2010 г., якая склала 1 млрд.  339 млн. 720 тыс чалавек. Тэмпы росту за пяць гадоў склалі 2,52 працэнта пры сярэднегадовым росце ў 0,5 %.

Па разліках, у мацерыковым Кітаі налічваецца 409 млн. 470 тыс. сем'яў. Доля  мужчын складае 51,22 працэнта --  703 млн. 560 тыс. чалавек ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, жанчын -- 669 млн. 930 тыс. (48,78 %).

Колькасць насельніцтва, што мае вышэйшую адукацыю, у мацерыковым Кітаі складае 170 млн. 930 тыс. чалавек. Колькасць гарадскога насельніцтва складае 767 млн. 500 тыс. чалавек -- 55, 88 % ад агульнай колькасці насельніцтва, сельскага -- 605 млн. 990 тыс. чалавек (44,12 %).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.