Вы тут

Нясвіж атрымае электробус


4 мая адбудзецца перадача першага электробуса, набытага для развіцця турызму на тэрыторыі палаца-паркавага комплексу Радзівілаў.


«Зялёны» транспарт набыты ў межах праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі» (фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН). У той жа дзень у Нясвіжы будзе праходзіць і семінар на тэму ўкаранення ў краіне экалагічных інавацый. Летась Беларусь узяла на сябе абавязкі па рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця, сярод якіх і спыненне змены клімату. Адсюль імкненне да таго, каб не перавышаць аб'ём выкідаў парніковых газаў. У 2009—2013 гадах выкіды ад транспартнага сектара скараціліся на 21 працэнт, нягледзячы на павелічэнне на 15 працэнтаў колькасці транспартных сродкаў, на 16 працэнтаў — спажывання вадкага паліва і на 77 працэнтаў — газападобнага паліва.

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.