Вы тут

Уручаны прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг


У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску ўручылі прэміі СНД 2015 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг. Сярод пераможцаў — лепшыя арганізацыі з дзяржаў — удзельніц Садружнасці: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.


Па выніках пятага конкурсу званне лаўрэата прысвоена СТАА «Бел-Пласт Інтэрнэшнл» (Беларусь), ТАА Навукова-вытворчая фірма «Пакер» (Расія), ТАА «Кыргыз Коньягы» (Кыргызстан), ЗАТ «Ерэванскі каньячны завод» (Арменія), ГУП санаторый «Янган-тау» (Расія), Маскоўскаму дзяржаўнаму медыка-стаматалагічнаму ўніверсітэту імя А.І. Еўдакімава (Расія).

Дыпламантамі прэміі СНД 2015 года сталі пяць беларускіх прадпрыемстваў: ТАА «Франдэса», ТАА «Біякам», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ЗАТ «Белзамежбуд», Адасобленае структурнае падраздзяленне «Лакаматыўнае дэпо Мінск» транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», а таксама АТ «РЗА» (Казахстан).

«Конкурс, які праводзіцца ў СНД, арыентаваны на падтрыманне міждзяржаўных эканамічных сувязяў, — падкрэсліў дырэктар Бюро па стандартах — адказны сакратар Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі дзяржаў — удзельніц СНД Мікалай Санец. — Наступным узроўнем для прадпрыемства з'яўляецца выхад на міжнародныя рынкі. У прыватнасці, мадэль і крытэрыі ацэнкі пераможцаў конкурсу максімальна гарманізаваны з еўрапейскімі. І тыя прадпрыемствы, якія прайшлі наш конкурс, выходзяць на еўрапейскі.

Прэмія СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг прысуджаецца адзін раз у два гады на конкурснай аснове арганізацыям дзяржаў Садружнасці за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі і паслуг, забеспячэнне іх бяспекі, а таксама ўкараненне сучасных метадаў менеджменту якасці.

Галоўнымі крытэрыямі з'яўляюцца пацвярджэнне высокай якасці выпускаемай прадукцыі або аказваемай паслугі на працягу не менш за два гады і ажыццяўленне экспарту прадукцыі і паслуг не менш як у дзве дзяржавы — удзельніцы СНД.

— Усе лаўрэаты, якія атрымалі ўзнагароды сёлета, — годныя прадпрыемствы. Яны прадстаўляюць розныя сферы вытворчасці прадукцыі і аказання паслуг. Радуе, што разгорнуты пласт арганізацый праяўляе цікавасць да гэтага конкурсу, — пракаментаваў старшыня Дзяржстандарта Віктар Назаранка. — Беларуская прамысловасць была і застанецца актыўным яго ўдзельнікам.

Дар'я ШОЦІК

Загаловак у газеце: Узнагарода як старт да новых паляпшэнняў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.