Вы тут

Захопнік банка ў цэнтры Масквы здаўся ўладам


Мужчына, які захапіў аддзяленне Сіцібанка на Вялікай Нікіцкай вуліцы ў Маскве, адпусціў усіх закладнікаў і здаўся ўладам, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Маскоўскае ўпраўленне МУС.


Фота ВВС

Усяго мужчына ўзяў у закладнікі чатырох чалавек. Падчас перамоваў з паліцыяй ён адпусціў двух супрацоўніц банка, а затым яшчэ аднаго чалавека. Цяпер, як паведамляюць агенцтвы, будынак банка пакінуў апошні закладнік.

"Затрыманага захопніка банка ў цэнтры Масквы вязуць у тэрытарыяльнае аддзяленне СК для правядзення неабходных следчых дзеянняў", - паведаміла Інтэрфаксу афіцыйны прадстаўнік сталічнага глаўка Следчага камітэта Юлія Іванова.

Крыніцы інфармагенцтваў паведамляюць, што скрынка на грудзях мужчыны, якую ён сам называў выбуховай прыладай, аказалася скрыняй з соллю. Афіцыйна гэта не пацверджана.

Агенцтва ТАСС адзначае, што адным з закладнікаў аказаўся намеснік галоўнага рэдактара агенцтва Глеб Бранскі. "Захопнік выглядаў не як жорсткі злачынец, а як чалавек у роспачы. Ён вельмі нерваваўся, пастаянна прасіў прабачэння, шмат курыў", - сказаў ён.

Аб захопе аддзялення Сіцібанка на Вялікай Нікіцкай вуліцы ў Маскве стала вядома ў сераду ўвечары. Мужчына ўвайшоў у аддзяленне і заявіў, што ў скрынцы на яго грудзях знаходзіцца бомба.

Мужчына патрабаваў "прызнаць на дзяржаўным узроўні банкруцтва фізічных асоб і юрыдычных асоб хваробай", а таксама стварыць новы інстытут для вырашэння гэтых праблем. Пасля высветлілася, што захопнік - збанкрутаваны прадпрымальнік Арам Петрасян.

На месца здарэння сцягнулі спецназ і паліцыю. Перамовы з захопнікам праводзіў асабіста начальнік маскоўскага глаўка МУС Анатоль Якунін.

Па факце захопу закладнікаў была ўзбуджаная крымінальная справа па 206-м артыкуле крымінальнага кодэксу. Другая частка гэтага артыкула (захоп двух і больш асоб) прадугледжвае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.