Вы тут

У Беларусі зарплата ІТ-работнікаў у ліпені перавысіла Br3,4 тыс.


У ліпені 2016 года яна склала Br3426,6, а ў студзені-ліпені сярэднямесячная зарплата дасягнула Br3557. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


ФОТА: yakonkurent.com

Высокая сярэдняя зарплата ў ліпені гэтага года зафіксавана і па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як паветраны транспарт (Br2132,2), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1255,6), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1249), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1203,5). Самы нізкі паказчык сярэдняй зарплаты ў ліпені быў у прадастаўленні сацыяльных паслуг (Br425,7), у работнікаў бібліятэк, музеяў (Br428,3).

Максімальны тэмп росту рэальнай заработнай платы ў студзені-ліпені 2016 года да ўзроўню студзеня-ліпеня 2015 года забяспечаны ў такіх відах эканамічнай дзейнасці, як інфармацыйныя тэхналогіі і інфармацыйнае абслугоўванне (116,7 працэнта), вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (109,1 працэнта), дапаможная дзейнасць паветранага транспарту (107,7 працэнта). Мінімальны паказчык склаўся ў вытворчасці зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў (85,8 працэнта).

Як паведамлялася, у Беларусі налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у ліпені 2016 года складала Br745,8 (у чэрвені - Br738,7 у улікам дэнамінацыі), рабочых і служачых - Br748,1 (у чэрвені - Br741,7). Рэальная заработная плата ў студзені-ліпені гэтага года склала 96 працэнтаў да ўзроўню студзеня-ліпеня мінулага года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.