Вы тут

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» стане жамчужынай на Шаўковым шляху


Такое меркаванне ў патэнцыйных інвестараў складваецца таму, што парк ужо ў хуткім часе будзе зручна злучаць Усход і Захад, дазваляючы пашыраць узаемны гандаль. Ужо сёння будаўніцтва інфраструктуры маштабнага праекта выходзіць на фінішную прамую.


Прычым па многіх кірунках яго ўзвядзенне адбываецца апераджальнымі тэмпамі. Гэта з'яўляецца сігналам для прыходу ў парк буйных кампаній. У адміністрацыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» карэспандэнту «Звязды» адзначылі, што сёння там ужо зарэгістравана 8 рэзідэнтаў. Сярод іх кампанія, якая працуе у сферы машынабудавання, — кітайскае прадпрыемства Zoomlіon, што пераважна займаецца распрацоўкай і вытворчасцю высокатэхналагічнага абсталявання для сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, энергетыкі. Таксама з'явіліся кампаніі, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій. Дзякуючы адной з іх у парку плануецца стварыць навукова-даследчы цэнтр, які будзе мець дачыненне да машынабудаўнічай галіны. У «Вялікім камені» ўжо зарэгістраваліся вядомыя сусветныя вытворцы электроннай тэхнікі Huaweі і ZTE. Ёсць і буйная лагістычная кампанія Chіna Merchants Group, якая зарэгістравала свайго рэзідэнта ў парку і рэалізуе праект па стварэнні лагістычнага субпарка. Акрамя таго, ужо заключана больш за 50 пагадненняў аб намерах уступлення ў праект.

Каб прыцягнуць новых рэзідэнтаў, наша краіна плануе прадастаўляць для кампаній яшчэ больш прэферэнцый. Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што рыхтуецца праект указа, які ўнясе сур'ёзныя змены ў той нарматыўны дакумент, па якім сёння дзейнічае парк. З'явіцца яшчэ больш прэферэнцый для таго, каб зацікавіць партнёраў не толькі з Кітая, але і з Еўропы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Жамчужына Шаўковага шляху

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.