Вы тут

Анастасія Рудкоўская стала лепшым прапагандыстам МНС


Праца прапагандыста - адна з самых важных у папярэджанні пажараў. Гэтай працай ратаўнікі займаліся з самых першых дзён. Ужо ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя былі заснаваны першыя перасоўныя выставы прапаганды, а інспектары вучылі, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі ён пачаўся. Яшчэ большае значэнне гэтая праца мае цяпер, бо 98% пажараў наўпрост звязаныя з чалавечым фактарам.


Пераможца конкурсу Анастасія Рудкоўская.

Менавіта таму ў Мінску ўжо ў трэці раз прайшоў конкурс "Лепшы прапагандыст". Для таго, каб патрапіць на рэспубліканскі этап, удзельнікам прыйшлося спаборнічаць у сваіх тэрытарыяльных упраўленнях. У фінале сустрэліся пераможцы абласных і Мінскага гарадскога адборачных тураў.

Канкурсанты паказвалі прыкладна аднолькавы і даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Так, у намінацыі «Акула пяра» лепшай за ўсіх стала Марыя Маргунова з Брэсцкай вобласці. Але ўжо ў конкурсе журналісцкага майстэрства лідарства перайшло да прадстаўніка Гродзенскай вобласці Рамана Шамшорыка. Журы, у склад якога ўвайшлі як працаўнікі МНС, так і прафесійныя тэлежурналісты, вырашыла, што перад камерай на «выдатна» трымаўся менавіта ён.

Самым складаным конкурсам заўсёды застаецца аратарскае майстэрства. Яно патрабуе ацэнкі аўдыторыі і ўмення выступаць перад ёй. Па жараб'ёўцы лепшым прапагандыстам трэба было прадэманстраваць свае прафесійныя навыкі па рабоце з рознымі людзьмі - ад выхаванцаў дзіцячых садкоў да супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Тут намецілася адразу некалькі лідараў, але пераможцам стаў Міхаіл Калтуноў з Рагачоўскага райаддзела МНС.

Але па суме балаў па ўсіх намінацыях конкурс выйграла Анастасія Рудкоўская - прадстаўніца Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Агульную перамогу прадстаўніцы Магілёўскага гарадскога аддзела МНС прынеслі два другія месцы ў намінацыях «Хатняе заданне» і «Аратарскае майстэрства», а таксама бліскуча пройдзенае тэставанне і годна прадстаўлены інавацыйны сацыяльны праект аб небяспецы пакідання дзяцей адных «Трымайце дзіця за руку».

Больш матэрыялаў з конкурсу можна паглядзець на сайце МНС:

http://mchs.gov.by/rus/main/events/news/~page__m22=1~news__m22=101151

http://mchs.gov.by/rus/main/events/news/~page__m22=1~news__m22=101226

http://mchs.gov.by/rus/main/events/news/~page__m22=1~news__m22=101378

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.