Вы тут

Пераможцы конкурсу коміксаў па матывах баек К. Крапівы «Пякучы аловак»


З нагоды 120-годдзя з дня нараджэння беларускага байкапісца Кандрата Крапівы вясной гэтага года РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя часопіса «Вожык» распачалі конкурс коміксаў «Пякучы аловак». У апошніх чыслах лістапада збор работ быў завершаны, а значыць, надышоў час абвясціць пераможцаў.


Усяго ўдзел у конкурсе прынялі больш за шэсцьдзясят жадаючых, геаграфія конкурсу ахапіла ўсю Беларусь, найбольш актыўна праявілі сябе ўдзельнікі з Міншчыны, Віцебшчыны і Гомельшчыны. У агульным было праілюстравана шаснаццаць баек Кандрата Крапівы: «Дзед і баба», «Ганарысты парсюк», «Дыпламаваны баран», «Мода», «Казёл», «Саманадзейны конь», «Пажар», «Дэкрэт», «Мурашка і Жук», «Дзіця, Вожык і Змяя», «Сава, Асёл ды Сонца», «Індык», «Каршун і Цецярук», «Поп і Папугай», «Ліслівае цяля», «Далікатныя парасяты».

Члены журы вылучылі наступную тройку пераможцаў:

1 месца — Анастасія Скарко (байка «Дзед і баба», «Вожык» №12, 2016 г.);

2 месца — Ніна Бірыла (байка «Ганарысты парсюк», «Вожык» № 9, 2016 г.);

3 месца — Наталля Кабякова (байка «Дыпламаваны баран», «Вожык» № 8, 2016 г.).

 

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і каштоўныя прызы.

Таксама арганізатарамі вырашана адзначыць памятнымі падарункамі яшчэ шэраг удзельнікаў, для чаго было вылучана некалькі спецыяльных намінацый:
 

«Удалая стылізацыя галоўнага героя» — Аліна Яфімава (13 гадоў), г. Пінск;

«Добрая дэталізацыя персанажаў» — Юліяна Шэлемет (13 гадоў), г. Фаніпаль;

«Якасная кампазіцыя кадраў, фарбавае вырашэнне» — Аляксандра Цябук (16 гадоў), г. Пінск;

«Прамалёўка эмоцый персанажаў» — Дзіяна Хафізава (15 гадоў), г. Фаніпаль;

«Арыгінальнае кампазіцыйнае вырашэнне» — Аляксандра Панасенкава (16 гадоў), г. Фаніпаль;

«Майстэрскае выкарыстанне камп’ютарных сродкаў малявання» — Ганна Альшэўская (11 гадоў) і Марыя Альшэўская (9 гадоў), г. Гродна;

«Выдатная прамалёўка персанажаў і кампазіцыя кадраў» — Кацярына Бачкова (13 гадоў), г. Мінск;

За актыўны ўздзел у конкурсе рэдакцыя часопіса выказвае асаблівую падзяку наступным навучальным установам: Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя В. К. Цвіркі, Браслаўская сярэдняя школа № 1 імя А. М. Жданава, Гімназія № 23 г. Мінска, Вілейская гімназія № 2, Гімназія г. Чачэрска, Гімназія № 2 г. Магілёва, Сярэдняя школа № 37 г. Гродна, Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля, Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава.

Калектыў рэдакцыі часопіса «Вожык» шчыра дзякуе кожнаму, хто прыняў удзел у конкурсе! Такім чынам вы не толькі праявілі свае творчыя здольнасці і падтрымалі нас, але і прынялі ўдзел у папулярызацыі творчай спадчыны выбітнага беларускага байкапісца. У наш час гэта многага каштуе. Дзякуй вам!

Заставайцеся з намі! Усяго найлепшага!

З павагай,

рэдакцыя часопіса «Вожык».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.