Вы тут

Думкі ў голас


Шэрага чалавека i яркае адзенне не зробiць прывабным.

 

Трапіўшы ў палон да жанчыны, мужчына не думае пра вызваленне.

 

На чужы каравай рот не разяўляй — можаш i без зубоў застацца.

 

Хто мае поўны кашалёк, спакушаецца на пустыя расходы.

 

Смак да жыцця вызначаецца не ежай.

 

Перш чым кiнуць камень у чужы агарод, звычайна яго пэўны час трымаюць за пазухай.

 

Пункт погляду залежыць ад таго, што жадаеш убачыць.

 

Афарызм — гэта думка, якая пабывала на славеснай дыеце.

 

Ад чалавека з цяжкім характарам нiкому не лёгка.

 

I таго, хто працы не баiцца, iншы раз пужае зарплата.

 

Той, хто гне сваю лiнiю, умее казаць прама.

 

Народжаныя поўзаць лётаць не могуць. Ды і не хочуць.

 

Той, хто чуе толькi сябе, не пакутуе з-за глухаты.

 

Мышыную мiтусню могуць ствараць i людзi.

 

Жыццё так пабудавана, што ўсе пастаянна хочуць яго перабудаваць.

 

У сямейнае кола не ўпiсваецца любоўны трохкутнiк.

 

Чалавек з вялiкай лiтары рэдка выкарыстоўвае апошнюю лiтару алфавiта.

 

Даслаў Барыс КАВАЛЕРЧЫК,

г. Гомель.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.