Чатырыста сорак чатыры старонкі, фармат — амаль кананічны in quarto, рэдкі для сучаснага кнігавыдання, які адразу наводзіць чытача на думку: перад намі фундаментальная праца. У аснову масава-палітычнага выдання «Час выбраў» («Время выбрало» / Максим Осипов, Ольга Ануфриева. — Минск: Звязда, 2025) леглі матэрыялы аднайменнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», прысвечанага тэме станаўлення і развіцця суверэннай Беларусі. Афіцыёз, нуда? Ні ў якім разе. Перад намі плады карпатлівай працы ў архівах і апісанне падзеі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы праз адлюстраванне сучаснай перыёдыкі, пачынаючы з 1994 года, калі Прэзідэнтам маладой краіны, што пасля распаду СССР балансавала на мяжы бездані, стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Сёння ў наведвальніка Нацыянальнага мастацкага музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з работамі юных мастакоў. «Спадчына беларусаў у традыцыйных святах і абрадах» — такую назву носіць выстаўка, якую склалі творы навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 75 г. Мінска імя П. В. Масленікава». Праект будзе працаваць да 7 верасня.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на часовую экспазіцыю «Качэўнікі данскіх стэпаў. На стыку дзвюх цывілізацый» са збору Растоўскага абласнога музея краязнаўства. Праект прысвечаны культуры качавых народаў Еўразіі — скіфаў і сарматаў, якія жылі ў раннім жалезным веку на вялізнай тэрыторыі ад Кітая да Паўночнага Прычарнамор’я.
Свет жаночай паэзіі шматгалосы і шматгранны. Але найперш ён таямнічы, загадкава вабны расшыфроўкай такіх неадназначных паняццяў, як «жаночы свет», «жанчына і свет», «жаночая паэзія», «жаночае шчасце», што, урэшце, выяўляецца ў мастацка-паэтычным, інтымным свеце жанчыны-творцы, з чаго і снуецца асацыятыўна-эмацыянальная выяўленчая палітра лірычнага радка кожнай паэтэсы.
Станаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем не адразу набыло такі маштабны характар, які назіраем сёння. Усё пачыналася з амаль незаўважных, аднак вельмі важных для гісторыі Беларусі і Кітая культурных сувязяў, якія чырвонай ніткай спалучылі народы дзвюх краін, дазволіўшы ў ХХІ стагоддзі сфарміраваць цесныя ўзаемаадносіны ў розных сферах. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прапануе вярнуцца ў мінулае стагоддзе і ўбачыць першыя крокі да моцнага міжнацыянальнага сяброўства.
Марыя Шаўчонак — вядомая беларуская паэтэса. У аглядным артыкуле, прысвечаным аналізу яе творчасці, літаратурны крытык Аліна Сабуць справядліва заўважыла, што лірычнай гераіні вершаў Марыі Шаўчонак «характэрна надзвычай тонкае ўспрыняцце свету, душэўная замілаванасць жыццём як найбольшым Божым дарункам, шчырая любоў да мурожных прастораў зялёна-блакітнай Беларусі. Яе натхняе цяпло людскога ўзаемаразумення, высакародная веліч кахання, шыкоўныя, песенна-меладычныя чары мовы. Усё гэта, безумоўна, вывяраецца і вымяраецца ранімай душой паэтэсы, перажытым і пражытым, яе пачуццямі, якія няўлоўнымі тонамі пераліваюцца ў шматгалосым, неспазнавальным свеце».
Па трое пісьменнікаў падарылі беларускай літаратуры уздзенскія вёскі Нізок (Паўлюк Трус, Кандрат Крапіва і Лідзія Арабей) і Чурылава (Алесь Якімовіч, Васіль Шырко і Таццяна Цехнябедзіна), двух — Забалацце (Алесь Махнач і Павел Герман). Прозвішча апошняга найменш вядомае.
Айчынным тэатрам дадзены час да 18 жніўня, каб вызначыць спектаклі, якія могуць прэтэндаваць на найвышэйшую прафесійную ўзнагароду краіны — Нацыянальную тэатральную прэмію, — і падаць сваю заяўку ў Міністэрства культуры. Ад аднаго тэатральнага калектыву можа быць дзве заяўкі са спектаклямі-прэтэндэнтамі ў адной намінацыі. І гэта пры тым, што ў тэатральным жыцці летам зацішша — так званы «мёртвы сезон», калі большасць калектываў адпачываюць. Але такая адказная справа не церпіць паўзы, бо трэба паспець да вызначанага тэрміну...
Трэба адзначыць, гэта — першая кніга аўтара. У выданне ўвайшлі невялікія казачныя гісторыі пра сяброўства, дабрыню, сямейныя каштоўнасці, экалогію.