У кінатэатрах краіны паказваюць мультыплікацыйны фільм «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят». Праект задумваўся з адукацыйнай мэтай — каб самыя маленькія гледачы разумелі, у якой краіне яны жывуць. Але якія ж гэта гледачы? Калі чалавек павінен (ці можа) сябе ўсвядоміць грамадзянінам пэўнай краіны — ці не дзеля гэтага ўсё зроблена? На кінастудыі «Беларусьфільм» вызначылі ўзрост патэнцыяльнай аўдыторыі стужкі: 0+. Такім чынам, малому ўжо ад нараджэння трэба ўцягвацца ў беларускае жыццё з яго адметнасцямі — святамі, сімваламі і ўсталяванымі правіламі.
Студзеньскі нумар часопіса «Нёман» вяртае ў мінулае, дзе разгортваюцца цікавыя гістарычныя падзеі, якія паўплывалі не толькі на жыццё канкрэтнага чалавека ці народа, але і на ўвесь свет. Праз паэзію і прозу аўтары спрабуюць перадаць атмасферу тых часоў, калі ўстанаўлівалася савецкая ўлада, ішла Вялікая Айчынная вайна, мянялася карта свету... Пісьменнікі выкарыстоўваюць розныя сродкі для паглыблення ў эпоху яркіх падзей, а як атрымалася — ацэніць чытач.
Чалавек і навакольнае асяроддзе — галоўнае, што цікавіць пераважную большасць беларускіх жывапісцаў. І кожны вырашае задачы, звязаныя з распрацоўкай тэмы, па-свойму. Здараецца, на карціне таго ці іншага аўтара адлюстраваны нічым не прыкметны або нечым адметны краявід — і ніводнай выявы чалавека не знайсці на палатне, але глядач не зусім зразумелым чынам адчувае прысутнасць людзей: недзе зусім побач ці нават проста тут... Вось, напрыклад, ён, мастак, стаіць на ўзгорку і ўглядаецца ўдалячынь, здаецца, задумаўся, і думкі яго не толькі аб убачаным.
Для жыхароў Баранавіцкага раёна, якія любяць і шануюць сучасную літаратуру, штогадовым святам становіцца прэзентацыя літаратурнага альманаха «С. Т. Р. О. К. И.», які выдаецца Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Яна Чачота. Ідэя стварэння зборніка, які знаёміў бы чытача з талентамі роднага краю, узнікла ў супрацоўнікаў галоўнай кніжніцы раёна ў 2019 годзе. Пры фінансавай падтрымцы Баранавіцкага райвыканкама вось ужо шэсць гадоў праект паспяхова рэалізоўваецца.
У Алматы прайшоў круглы стол «Літаратуры этнасаў Казахстана на беларускай мове: гісторыя і сучаснасць».
Зразумела, тэатрам трэба павялічваць свае прыбыткі. Так, можна павышаць цэны на квіткі, але бясконца гэта рабіць не атрымаецца. Вось і думаюць кіраўнікі, як існаваць у новых умовах фінансавання, калі з 2025 года дзяржава з бюджэту будзе пакрываць 50 працэнтаў выдаткаў, а астатняе давядзецца зарабіць самім. Складана, але можна, паказвае прыклад Вялікі тэатр Беларусі, які набліжаецца да патрэбных лічбаў. На сустрэчы з журналістамі Кацярына Дулава гаварыла аб тым, як удалося дабіцца высокіх паказчыкаў па наведвальнасці. У прыватнасці, па выніках работы ў 2024 годзе сярэдняя наведвальнасць у Вялікім склала 65 працэнтаў, гэта добрая лічба для тэатра на 1100 месцаў. Але ў студзені і лютым 2025 года ўжо ўдалося дабіцца наведвальнасці больш за 95 працэнтаў. Па сутнасці, кожны спектакль праходзіць з поўнай залай. Але за гэтым стаіць вялізная праца — як арганізацыйная, так і творчая. Пра тое, чым збіраюцца прыцягваць гледачоў у другім паўгоддзі бягучага сезона, расказала Кацярына Дулава:
Супярэчліваму і складанаму эмацыянальнаму стану, які характарызуецца неперакладальным партугальскім тэрмінам «saudade», прысвяцілі свае работы беларускія мастакі. Гэты стан, згодна з вызначэннем арганізатараў, спалучае ў сабе светлы смутак, меланхолію, настальгію па страчаным, нуду па няздзейсненым, чуллівасць, пачуццё часовасці шчасця. Так, паняцце не ўтрымлівае негатыўнага падтэксту і, як мяркуецца, нараджае летуценную задуменнасць.
Тыя, хто даўно ведае творчасць мастака Уладзіміра Лукашыка (1953 — 2023), відаць, успомняць многія кнігі з яго афармленнем. Што прыцягвала і цяпер прыцягвае ў яго работах? Што развівае еднасць гледача з мастаком праз пільнае знаёмства з яго графічнымі малюнкамі? Найперш — лаканічнасць, відавочнае жаданне дайсці да галоўнага, сутнаснага. Ён ніколі не спяшаўся. Магчыма, некаму падаецца, што выконваў сваю працу кніжнага графіка даволі марудна... Але плён, вынік пераконвае, што шлях, абраны мастаком, быў правільным. Таму і застаюцца ў памяці надоўга, ужо толькі пасля першага прагляду, яго пераканаўчыя, яго гаваркія ілюстрацыі да кніг Леаніда Дайнекі, Алеся Краўцэвіча, Генрыха Далідовіча, Васіля Гігевіча...
На наступным тыдні будзе праходзіць Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Карэспандэнт «ЛіМа» сустрэлася з вядомым пісьменнікам, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем Бадаком, каб пагутарыць пра сучасную літаратуру і даведацца, як стварыць беларускі бестселер.
Далёка не кожны «дарослы» паэт піша для дзяцей. Пры гэтым нават калі і бярэцца за новую для сябе справу, не заўсёды дасягае ранейшага поспеху. Кастусь Жук — прыемнае выключэнне. Выдаўшы ў 1988 годзе сваю першую кнігу «Зямная ноша», ён добра зарэкамендаваў сябе і наступнымі зборнікамі «Пладаносны агонь» (1991), «У найме сонца» (1992), «Галгофа» (1997). Аднак вырашыў і для хлопчыкаў і дзяўчынак пісаць, аб чым засведчылі яго кнігі вершаў, казак, скорагаворак і загадак «Шпак купіў магнітафон» (1996), а таксама «Бегемот без ботаў» (2004). Магчыма, калі б больш пражыў — не стала яго 25 лютага 2023 года на 69-м годзе жыцця, — з’явіліся б і новыя. Той жа персанаж шпак мог бы стаць яшчэ больш сучасным. Зацікавіўся б, скажам, камп’ютарам ці прыдбаў бы мабільнік.