Top.Mail.Ru
Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння мастака Міхася Сеўрука

Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння мастака Міхася Сеўрука

06.03.2025

Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Сеўрука, мастака, які нарадзіўся ў Варшаве, значную частку жыцця правёў у Вільні, а затым жыў і працаваў у Нясвіжы, дзе і знайшоў спачын. Жывапісца, графіка, гравёра лічаць класікам беларускага мастацтва, хоць, зразумела, імя яго гучыць з вуснаў не толькі беларусаў. 


Ці магчыма літаратурай абудзіць чалавечае ў чалавеку?

Ці магчыма літаратурай абудзіць чалавечае ў чалавеку?

05.03.2025

У розныя перыяды маёй журналісцкай працы даводзілася чуць споведзі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, у тым ліку тых, хто перажыў жахі Азарыцкіх лагераў смерці. Таму, калі Уладзімір Гаўрыловіч прапанаваў азнаёміцца з напісанай ім аповесцю «Пад покрывам нябёсаў», было вельмі цікава: як падаецца гэтая дакументалістыка ў літаратурным жанры — аповесці. 

І, ведаеце, з першай старонкі адчувала сваю непасрэдную прысутнасць там. 

Адкуль пачынаецца Нёман?

Адкуль пачынаецца Нёман?

05.03.2025

Персанальныя фотавыстаўкі для Мінска не рэдкасць — аўтары маюць магчымасць рэгулярна праводзіць творчыя справаздачы. Калі-нікалі ладзяцца вялікія выставачныя праекты, дзе розныя фотаграфы знаёмяць са сваімі напрацоўкамі. Часцей гэта адбываецца на фестывалях і конкурсах, якія дазваляюць выстаўляцца і жывапісцам, і скульптарам, і майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва... А вось экспазіцый, дзе б плён прадстаўляў калектыў фатографаў, зусім мала. 


Краіна мары Анатоля Дрыбаса

Краіна мары Анатоля Дрыбаса

04.03.2025

На мінулым тыдні ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі прайшло адкрыццё выстаўкі «Краіна маёй мары» Анатоля Дрыбаса, знакамітага майстра, заслужанага журналіста Беларусі, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, народнага фотаклуба «Мінск», аўтара і суаўтара розных друкаваных выданняў, прысвечаных культурнаму і прыроднаму багаццю краіны. 


Успаміны пра Генадзя Пацыенку

Успаміны пра Генадзя Пацыенку

04.03.2025

12 лютага, як паведамлялася ўжо, не стала Генадзя Пацыенкі — ганаровага акадэміка Пушкінскай акадэміі, лаўрэата рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга 2008 года» і Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, ганаровага грамадзяніна Лёзненскага раёна, выдатнага пісьменніка і цудоўнага чалавека. 

Адметна і тое, што, маючы кватэру і сям’ю ў Маскве, ён не адзін дзясятак гадоў жыў на сваёй малой радзіме, у вёсцы Зубакі Лёзненскага раёна. Гэта непадалёку ад возера Шэлахава. Успамінаючы Генадзя Барысавіча ў гэтыя журботныя дні, так і хочацца аповед пачаць менавіта з яго, бо возера гэтае стала яго сувяззю з малой радзімай. Так узнікла і назва згадак: элегія возера Шэлахава. Хай сабе і не верш, як вымагае жанр, а ўсё адно адпавядае таму, што звязвала Генадзя Пацыенку з гэтым кутком Бацькаўшчыны. 

Хто стаў пераможцам конкурса-фестываля «Беларусь — мая песня»?

Хто стаў пераможцам конкурса-фестываля «Беларусь — мая песня»?

03.03.2025

У Самары з 30 снежня 2024 да 16 лютага 2025 года праходзілі мерапрыемствы XX Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь — мая песня», заснавальнікам і арганізатарам якога выступае Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-беларускае братэрства 2000».



Па ўсёй краіне праходзяць прэм'еры дакументальнага фільма «Прыстанак святой Ефрасінні»
223

Па ўсёй краіне праходзяць прэм'еры дакументальнага фільма «Прыстанак святой Ефрасінні»

03.03.2025

Маладая манашка склікае ўсіх на малітву — так калісьці Ной збіраў на каўчэг жывёл, каб уратаваць ад гібелі падчас патопу. Божы храм — як той каўчэг, а малітва — паратунак ад гібелі душы. Гібель і смерць — у дадзеным кантэксце не сінонімы, бо душу можна загубіць, не ўратаваўшы праз пакаянне, але яна бессмяротная. Менавіта пра бессмяротнасць хочацца разважаць пасля прагляду дакументальнага фільма «Прыстанак святой Ефрасінні», прэм’ерныя паказы якога адбываюцца па ўсёй краіне. 



80 гадоў назад загінуў адзін з самых таленавітых пісьменнікаў Беларусі Аляксей Коршак

80 гадоў назад загінуў адзін з самых таленавітых пісьменнікаў Беларусі Аляксей Коршак

28.02.2025

Адным з самых таленавітых беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў паэт Аляксей Коршак. І адным з самых маладых. Нарадзіўся 22 лютага 1920 года ў вёсцы Закопанка Капыльскага раёна. Праўда, часам месцам яго з’яўлення на свет называюцца Вуглы, таксама непадалёку ад Капыля. Загінуў ад кулі нямецкага снайпера 27 лютага 1945 года ва Усходняй Прусіі, каля мястэчка Ласлейндорф. 



Адразу дзве выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыліся ў Брэсцкай крэпасці

Адразу дзве выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыліся ў Брэсцкай крэпасці

28.02.2025

У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адкрыліся выстаўкі «Гісторыя ў фотаздымках» і «Кроў сэрца», прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.



24 лютага споўнілася 90 гадоў са дня нараджэння Рыгора Барадуліна

24 лютага споўнілася 90 гадоў са дня нараджэння Рыгора Барадуліна

28.02.2025

У які куток нашай слаўнай Беларусі ні завітаеш, ён на пісьменніцкія таленты багаты. Праўда, з адных раёнаў літаратараў больш, з іншых — менш. Затое яны часам належаць да сузор’я першай велічыні. Як Ушаччына, адкуль родам народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, народныя паэты Рыгор Барадулін і Пятрусь Броўка, цудоўная паэтэса Еўдакія Лось. Не кажучы пра іншых, хто таксама гэтым краем узгадаваны. Але згадаць Рыгора Іванавіча — асаблівая нагода: 24 лютага — 90 гадоў з дня яго нараджэння. Мяркую, што шмат хто з крытыкаў, дзелячыся ўражаннямі аб яго творчасці, прыгадае і асабістыя стасункі з ім. Былі яны і ў мяне. То скарыстаюся гэтым выпадкам.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю