Top.Mail.Ru

Навiны

Летам беларускай эканоміцы ўдалося ўтрымацца на пазітыўным трэку

Летам беларускай эканоміцы ўдалося ўтрымацца на пазітыўным трэку

Па выніках васьмі месяцаў беларуская эканоміка працягнула рост. Дынаміка ВУП склала 101,9 %. Адбылося некаторае запаволенне ў параўнанні са студзенем — ліпенем, але нязначнае — 0,2 працэнтнага пункта. Прычым яно тлумачыцца сезонным фактарам, перш за ўсё — зрушваннем на больш познія тэрміны ўборачнай у параўнанні з мінулым годам. Да таго ж жнівень традыцыйна з’яўляецца часам вялікіх водпускаў — і ў Беларусі, і ў нашых ключавых партнёраў па ЕАЭС. Адпаведна дзелавая актыўнасць у цэлым запавольваецца. Але ўвогуле эканоміка паказала нядрэнныя вынікі нават з улікам гэтых фактараў.

Дэфіцыт карысных выкапняў робіць іх аб’ектам жорсткай міжнароднай барацьбы

Дэфіцыт карысных выкапняў робіць іх аб’ектам жорсткай міжнароднай барацьбы

А рэсурсаў у свеце не хапае. Дакладней, іх дастаткова ў моманце. Нафта, газ, жалеза, медзь і іншыя карысныя выкапні здабываюцца і паступаюць на сусветны рынак. І, здаецца, што ўсяго ў лішку. Сёння, прынамсі. Але заўтра выглядае вельмі неспакойным. 

Як праходзілі маштабныя камандна-штабныя вучэнні МУС на Гомельшчыне

Як праходзілі маштабныя камандна-штабныя вучэнні МУС на Гомельшчыне

«Важна заўсёды быць на крок наперадзе праціўніка».


Да 16 лістапада трэба ўнесці адзіны маёмасны плацеж

Да 16 лістапада трэба ўнесці адзіны маёмасны плацеж

Апошнім часам у нашых паштовых скрынях сталі з’яўляцца паведамленні аб аплаце маёмасных падаткаў. Нагадаем, што гэта не нейкі новы падатак, а спосаб адначасовай аплаты трох існуючых маёмасных падаткаў — зямельнага, транспартнага і на нерухомасць. Раней трэба было плаціць кожны маёмасны падатак асобна за кожны аб’ект нерухомасці ў залежнасці ад яго месцазнаходжання.

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ прайшло на палях сесіі ГА ААН у Нью-Ёрку
196

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ прайшло на палях сесіі ГА ААН у Нью-Ёрку

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ адбылося 23 верасня на палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам расійскага боку з удзелам генеральнага сакратара АДКБ Таалатбека Масадыкава, паведамілі БелТА ў прэс-службе АДКБ.


Задажджыла не на жарт/ І пахаладала прыкметна. Але што тут зробіш — на дварэ ва ўсю пануе восень...
125

Задажджыла не на жарт/ І пахаладала прыкметна. Але што тут зробіш — на дварэ ва ўсю пануе восень...

Калі восень прыйшла да нас з дастаткова моцнымі ападкамі, то ў выхадныя іх інтэнсіўнасць злёгку паменшыцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Мозг адключаецца ад мітусні». Шматдзетная маці праводзіць экадні, якія дапамагаюць перазагружацца
192

«Мозг адключаецца ад мітусні». Шматдзетная маці праводзіць экадні, якія дапамагаюць перазагружацца

Сям’я Аляксея і Святланы Лагашыных — жывы прыклад паспяховасці, які хочацца капіраваць. Да іх едуць за парадай, размовай і адчуваннем таго, што ўсё ў нашым жыцці магчыма. Даведаліся, як удаецца сумяшчаць шматдзетнасць, сельскі бізнес і быць шчаслівымі ў моманце.


У Кітаі стварылі мадэль ШІ для скрынінга рака стрававода
164

У Кітаі стварылі мадэль ШІ для скрынінга рака стрававода

Кітайскія навукоўцы распрацавалі мадэль штучнага інтэлекту Damo Eagle для скрынінга рака стрававода.


У Кыргызстане зацвердзілі дату наступных выбараў прэзідэнта
195

У Кыргызстане зацвердзілі дату наступных выбараў прэзідэнта

Парламент Кыргызстана зацвердзіў дату наступных выбараў прэзідэнта, якія адбудуцца ў 2027 годзе, паведамляе БелТА.


ЗША запрасілі Пуціна на саміт G20 у Маямі
219

ЗША запрасілі Пуціна на саміт G20 у Маямі

Адміністрацыя ЗША накіравала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну запрашэнне на саміт G20, які пройдзе ў Маямі (штат Фларыда).Аб гэтым заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, паведамляе БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю