Навiны
Прэзідэнт узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ⅩⅩⅩⅤ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
35-ы раз горад над Дзвіной прымае маштабны культурны форум, які ўжо стаў брэндам нашай краіны, сапраўдным святам творчасці. Па традыцыі фестываль адкрыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўручыў заслужаныя ўзнагароды і даў старт гала-канцэрту майстроў мастацтваў «Славянскі базар — Легенда!»
Вас адпраўляюць у водпуск супраць волі? Разбіраемся, ці законна гэта
Калі работнік значыцца ў графіку водпускаў, але раптам раздумаў, катэгарычна адмаўляецца пісаць заяву і сыходзіць у водпуск, у наймальніка ёсць поўнае права адправіць яго ў водпуск прымусова. Пра гэта нагадвае прававы інспектар працы Наталля Сапега, паведамляе «Мінская Праўда».
Каля 500 чалавек лічацца загінулымі пасля крушэнняў двух суднаў у Бенгальскім заліве
Паўтысячы чалавек маглі стаць ахвярамі двух крушэнняў суднаў у Бенгальскім заліве. Такія папярэднія даныя паступілі ад Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на выданне «The Times of India».
Біёлаг: З-за пацяплення камары могуць часцей распаўсюджваць інфекцыі
Павышэнне тэмпературы і вільготнасці з-за змянення клімату можа прывесці не толькі да росту колькасці камароў, але і да павелічэння рызыкі інфекцый, якія імі распаўсюджваюцца
Новыя межы і рэжым аховы. У Навагрудскім раёне пераўтвораны біялагічны заказнік «Уселюбскі»
Паляўнічы заказнік «Уселюбскі» ў Навагрудскім раёне пераўтвораны ў заказнік мясцовага значэння «Уселюбскі». Адпаведнае рашэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта № 411 ад 7 ліпеня 2026 года апублікавана 16 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша SB.by.
Выстава «Марк Шагал. Над горадам» адкрылася ў Віцебску
Карціна Марка Шагала «Над горадам» упершыню экспануецца на «Славянскім базары». Выстава з шэдэўрам мастака і ўраджэнца Віцебска адкрылася ў Мастацкім музеі ў фестывальнай сталіцы, паведаміла БелТА.
Як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць аграрыям
У СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна паспеў азімы ячмень. Надвор’е наладзілася. Золатам разліліся каласы, купаючыся ў доўгачаканым сонцы. Прашу прабачэння за штамп, але ў полі кіпела праца — інакш не скажаш. Усё, што адбывалася, сапраўды было падобна на кіпячы рондаль.
Дадаткі VK, «Макс» і шэраг іншых больш недаступныя для ўстаноўкі ў Google Play
Пра знікненне з «Google Play» дадаткаў VK аднайменная расійская тэхналагічная кампанія праінфармавала 16 ліпеня, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».
Чым можа прывабіць аматараў падарожжаў Шчучынскі раён?
У Беларусі шмат цікавых месцаў, прычым многія з іх знаходзяцца побач з намі, і дарога да іх не займае шмат часу. Падчас камандзіроўкі ў Шчучынскі раён карэспандэнт «Звязды» зазірнула ў турысцка-інфармацыйны цэнтр, каб даведацца, куды адправіцца за яркімі ўражаннямі.
Падлеткі, якім ужо споўнілася 14 гадоў, маюць магчымасць афіцыйна зарабіць свае першыя грошы. Жадаючых шмат
Гомельская сярэдняя школа № 75 з’яўляецца адной з самых буйных у вобласці — у ёй налічваецца больш за 2080 навучэнцаў, і 700 з іх па ўзросце ужо могуць афіцыйна працаўладкавацца. Аднак даць такую магчымасць усім ахвотным — задача няпростая. Таму ў школе распрацавалі цэлую сістэму праектаў другаснай занятасці і самых розных фарматаў карыснага працоўнага лета.