Навiны
Эксперт: Перамога — гэта не толькі аб гераічным і векапомным мінулым, а і аб сучаснасці і будучыні
Чытачоў і пісьменнікаў збірае Пінск
У палескай сталіцы пройдзе II Брэсцкі абласны фестываль дзіцячай кнігі. Нагадаем, што першы прайшоў летась, у Баранавіцкім раёне, у вёсцы Новая Мыш.
Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў кастрычніку 2027 года
Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў кастрычніку 2027 года, расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева пасля прадстаўлення дэпутатам у Авальнай зале праекта закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб перапісе насельніцтва», адказваючы на пытанне БелТА.
Напярэдадні свята Перамогі Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды
«Такую Беларусь мы павінны захаваць і зрабіць яе яшчэ лепшай і прыгажэйшай»
Законапраект аб перапісе насельніцтва прыняты дэпутатамі ў першым чытанні
Праект закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб перапісе насельніцтва» прыняты дэпутатамі 7 мая ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
Летні каляндар паляўнічага: чым зоймемся пасля 10 мая
Вясновы сезон палявання падыходзіць да канца. Ужо 10 мая скончыцца паляванне на вальдшнэпа, глушца і цецерука на токах, а таксама на гусей і качараў. Але хвалявацца не варта — прырода не засынае, і ў паляўнічых пачынаецца новы, не менш цікавы перыяд. З дапамогай РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» давайце разбярэмся, што чакае аматараў палявання ў бліжэйшыя месяцы.
Раман Галоўчанка: Банкаўская сістэма працуе стабільна
А трэнд да далейшага запаволення інфляцыйных працэсаў дэманструе ўстойлівасць
У Мінску прайшоў урачысты сход і канцэрт «Подзвіг бацькоў — гонар нашчадкаў»
Маштабнае мерапрыемства сабрала ў Палацы Рэспублікі беларусаў з усіх куткоў нашай краіны. Прысвечана яно памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўдзельнікамі сталі ветэраны вайны і працы, члены грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і духавенства, шматлікія дэлегацыі з рэгіёнаў.
Эксперты — аб ключавых пасылах Прэзідэнта па развіцці рэгіёнаў
Рэгіянальнаму развіццю Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе асаблівую ўвагу. Пра гэта сведчаць апошнія мерапрыемствы і камандзіроўкі з удзелам беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы ставіць задачу раўнамернага развіцця ўсіх рэгіёнаў, падкрэсліваючы, што вёскі, малыя і сярэднія гарады — гэта аснова краіны. Ключавой стратэгіяй у гэтым кірунку з’яўляецца ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект», накіраваная на стварэнне вытворчасцяў і працоўных месцаў, а таксама развіццё інфраструктуры, уключаючы арэнднае жыллё і будаўніцтва дарог. Больш падрабязна аб тым, чаму кіраўнік дзяржавы трымае гэта пытанне на асаблівым кантролі, разважаюць нашы эксперты.
Праект галіновага прафсаюза «Шлях Перамогі» аб’ядноўвае рэгіёны да Дня Перамогі
Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання рэалізуе рэспубліканскі патрыятычны праект «Шлях Перамогi». Ініцыятыва праходзіць ужо другі год і аб’ядноўвае ветэранаў, моладзь і прафсаюзны актыў вакол галоўнай мэты — захавання гістарычнай памяці. У гэтым годзе ўдзельнікамі мерапрыемстваў стануць больш за 700 чалавек па ўсёй краіне.