Навiны
Прэзідэнт Сербіі адзначыў асаблівы характар адносін з Беларуссю
Беларусь і Сербія пацвердзілі асаблівы характар адносін. Гэта было падкрэслена на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, паведамляе БелТА.
У гаспадаркі Магілёўскай вобласці перадалі новыя камбайны
Сёння механізатары аграгаспадарак Магілёўскай вобласці атрымалі ключы ад новай зернеўборачнай тэхнікі. 55 камбайнаў вытворчасці «Гомсельмаш» закуплена за кошт сродкаў абласнога бюджэту.
Кветкі бэзу змяшчаюць рэчыва, якое можа выклікаць харчовае атручэнне
Вядома ж вы чулі пра такое павер’е: калі знайсці кветачку бэзу з пяццю пялёсткамі або канюшы з чатырма лістамі, з’есці яе і загадаць жаданне, то яно абавязкова спраўдзіцца. Чым насамрэч можа абярнуцца ўжыванне бэзу ці канюшыны, расказала ўрач
На Магілёўшчыне ветэранам вайны прысвячаюць невялікія міні-парады
Міхаіл Антонавіч Цітоў сёлета адзначае сваё 100-годдзе. 16-гадовым хлопцам ён у кастрычніку 1943-га пайшоў у партызаны. У складзе дыверсійнай групы мініраваў чыгуначныя пуці, пускаў пад адхон варожыя цягнікі і машыны, выконваў заданні па мініраванні дарог.
«Быў сонечны дзень, усе весяліліся і танцавалі». Ветэран падзялілася ўспамінамі пра май 1945-га
Напярэдадні Дня Перамогі ветэрана Ядвігу Яробкіну павіншавалі з надыходзячым святам, паведамляе БелТА.
У Гомелі парады пад акном прынялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Філімонаў і Аляксей Галавацкі
Напярэдадні 81-й гадавіны Вялікай Перамогі ў абласным цэнтры прайшлі акцыі «Парад пад акном».
Прайшло пятае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве
Пятае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве адбылося ў сталіцы. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў прамысловай, нафтагазавай, сельска-гаспадарчай і іншых сферах. Па выніках перагавораў падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на паглыбленне партнёрства.
«Эканоміка малых вышынь» змяняе правілы гульні ў лагістычнай індустрыі Кітая
«Праезд па 13-кіламетровай звілістай горнай дарозе займае на машыне не менш за 25 хвілін, пры ўмове, што вам пашчасціць пазбегнуць затора, а лагістычны электрычны лятальны апарат з магчымасцю вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (eVTOL) даляціць да месца прызначэння ўсяго за 8 хвілін», — кажа Лі Хайтаа, аператар eVTOL кампаніі JD Logistics — аднаго з вядучых гульцоў у сектары экспрэс-дастаўкі ў Кітаі, перадае «Сіньхуа».