Навiны
Эксперты правядуць папярэднюю ацэнку для ўключэння Брэсцкай крэпасці ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Пададзены дакументы на папярэднюю ацэнку намінацыі на ўключэнне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта паведамілі БелТА ў мемарыяльным комплексе.
Дзе сцены гавораць, а камяні памятаюць. Да 55-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»
Сёлета спаўняецца 55 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Легендарная цытадэль над Бугам, якая стала ў чэрвені 1941 года апорай супраціву нямецка-фашысцкім захопнікам, сёння з’яўляецца сімвалам нязломнага духу, стойкасці і гераізму савецкіх воінаў. За мінулыя дзесяцігоддзі мемарыяльны комплекс стаў сусветна вядомым цэнтрам захавання гістарычнай праўды і патрыятычнага выхавання.
Выставу аб Брэсцкай крэспасці і лёсе яе абаронцаў прадставілі ў славенскім Марыбары
Выставу аб гісторыі Брэсцкай крэпасці «Незламаныя лёсам» прадэманстравалі ў славенскім Марыбары. Яе ўбачылі наведвальнікі Міжнароднага даследчага цэнтра Другой Сусветнай вайны, які размешчаны на месцы былога нацысцкага лагера ваеннапалонных «Шталаг XVIII D». Аб гэтым БелТА паведамілі ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».
Выстава гістарычнай ваеннай тэхнікі падарожнічае па краіне
Дырэктар мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» — аб важнасці захавання гістарычнай памяці і сакрэтах высокай наведвальнасці
Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, асабістай падтрымцы Прэзідэнта, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з’яўляецца адным з цэнтраў патрыятычнага выхавання, куды імкнуцца трапіць не толькі беларусы, але і госці нашай краіны. У 2021–2025 гадах Брэсцкую крэпасць наведала амаль 2,8 мільёна чалавек, было праведзена каля 56 тысяч экскурсій. Летась мемарыял прыняў 723 тысячы наведвальнікаў, за пяць месяцаў бягучага года — 265 тысяч чалавек. У чэрвені 2025 года на гераічную зямлю цытадэлі ступіў 28-мільённы наведвальнік. Няўхільны рост наведвальнасці мемарыяльнага комплексу сведчыць аб павышанай увазе да гераічнага мінулага савецкага народа, захаванні нашчадкамі памяці аб тых, хто цаной уласнага жыцця здабыў Перамогу, а значыць, і мірную будучыню.
Мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у Брэсцкай крэпасці
Памятную зону «Смутак» адкрылі ў Брэсцкай крэпасці
Тэхніка ў небе і на зямлі. Што ўбачаць гледачы падчас рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці
Каля 1 тыс. чалавек на досвітку 22 чэрвеня прымуць удзел у ваенна-гістарычнай рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў Брэсцкім гарвыканкаме.
Конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі правядуць у Брэсцкай крэпасці
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» арганізуюць конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі «Аб героях былых часоў», паведамляе БелТА.
Асаблівую атмасферу ў Брэсцкай крэпасці ў зімовыя святы створыць мастацкая падсветка
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» падчас навагодніх і калядных святаў вечарам і ноччу будуць уключаць дэкаратыўна-мастацкае падсвятленне. Пра гэта паведаміла БелТА ў мемарыяльным комплексе.