Навiны
Вулканолаг Вайс-Расін: ЗША можа чакаць катастрофа па непальскім сцэнарыі
Ці рацыянальна і з выгадай мы выкарыстоўваем сваё тарфяное багацце?
Прырода шчодра надзяліла беларускую зямлю лясамі і балотамі. Таму невыпадкова ў яе нетрах тысячагоддзямі назапашваўся наш чорна-буры капітал — торф. І запасы яго вельмі значныя: агульныя залежы ацэньваюцца прыкладна ў 2,4 мільярда тон, з якіх каля 300 мільёнаў тон — восьмая частка — прызначаны для прамысловага асваення. Паколькі штогод беларускія прадпрыемствы здабываюць каля 2 мільёнаў тон торфу, няцяжка падлічыць, што гэтага хопіць на 150 гадоў. Якое прызначэнне мае сёння такі шчодры падарунак прыроды і ці варта яго здабываць увогуле?
Тайфун «Саўдэль» трэці раз выйшаў на сушу на ўсходнім узбярэжжы Кітая
Тайфун «Саудэль», 18-ы па ліку ў гэтым годзе, у чацвер раніцай у трэці раз выйшаў на сушу на ўзбярэжжы правінцыі Фуцзянь, пры гэтым максімальная хуткасць ветру дасягала 23 м/с (9 балаў) паблізу эпіцэнтра тайфуну.
Якое дрэва можа прэтэндаваць на званне помніка прыроды
Ці можна ўбачыць і адчуць час? Аказваецца, так. Дастаткова выйсці на вуліцу або ў найбліжэйшы лес і ўважліва прыгледзецца да дрэў, якія там растуць. Дзе-нідзе захаваліся сапраўдныя зялёныя волаты, гледзячы на якія, мімаволі разумееш, што яны значна старэйшыя за цябе. Яны ўжо былі вялікія, калі яшчэ нашы бабулі і дзядулі бегалі вакол іх дзецьмі. За мінулыя дзесяцігоддзі шмат што адбылося, але гэтыя дрэвы выстаялі і працягваюць расці і цяпер. Гэта ўнікальныя прыродныя аб’екты, якія маюць батанічную, навуковую і эколага-асветніцкую каштоўнасць. Адзін з іх — таполя-волат Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму.
Айчынныя біёлагі падвялі вынікі палявога сезона і расказалі, як выбіралі «Птушку года — 2027»
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава «Зялёны Мінск»
У Беларусі ёсць вялікі нявыкарыстаны патэнцыял павелічэння збору і глыбокай перапрацоўкі біялагічных рэсурсаў
Лес заўсёды быў для чалавека каштоўнай крыніцай самых разнастайных рэсурсаў. Ён абаграваў, даваў матэрыял для будаўніцтва, а таксама карміў і лячыў, таму што багаты на самыя разнастайныя рэсурсы: ягады, арэхі, лекавыя і духмяныя расліны. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі ў прамысловых маштабах, з аднаго боку, знізілі каштоўнасць гэтай прыроднай скарбонкі, з другога — значна яе павысілі. Прадукт, вырашчаны прыродай, без якога-небудзь умяшання чалавека, ужо апрыёры з’яўляецца арганічным. А на цалкам натуральныя прадукты попыт толькі расце. І ў беларускіх хвойніках, ельніках і дубровах тоіцца нявыкарыстаных рэсурсаў на сотні мільёнаў рублёў, а ў перапрацаваным выглядзе — лік ідзе на мільярды.
У Кітаі паляпшаецца ахова аб’ектаў сусветнай прыроднай спадчыны
Кітай паслядоўна ўмацоўвае навуковую, сістэматычную і цэласную ахову аб’ектаў сусветнай прыроднай спадчыны, дзякуючы чаму ўмовы іх захавання пастаянна паляпшаюцца, паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, перадае «Сіньхуа».
Цэнтр вывучэння дзікай прыроды ў Белавежскай пушчы плануюць адкрыць гэтым летам
Кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык 16 чэрвеня ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» наведалі міжнародны навукова-даследчы цэнтр вывучэння дзікай прыроды, які будуецца, перадае БелТА.