Навiны
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе рэспубліканскі фестываль-конкурс «Медыясфера»
Моладзь заўсёды найбольш чуйна рэагуе на запыты часу. Таму і тэматыка праектаў, прадстаўленых на «Медыясферы», традыцыйна прывязана да найбольш значных і актуальных падзей у нашай краіне і грамадстве. Так, сёлета работы канкурсантаў былі прысвечаны Году беларускай жанчыны, пяцігодцы якасці і 85-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пры гэтым, паводле назіранняў журы конкурсу, з кожным годам прыкметна мяняецца не толькі сэнсавае напаўненне работ, але і іх тэхнічнае выкананне. Удзельнікі ўсё лепш валодаюць сучаснай тэхнікай, за кошт чаго якасць здымак, гуку, відэамантажу няўхільна расце. Прыкметны і ўплыў штучнага інтэлекту, таму ў гэтым годзе «Медыясфера» ўпершыню ўвяла намінацыю «ШІ-праект».
Саюз балгарскіх журналістаў асудзіў блакіроўку беларускіх СМІ ў YouTube
Саюз балгарскіх журналістаў асудзіў блакіроўку беларускіх СМІ ў YouTube. Пра гэта гаворыцца ў звароце за подпісам старшыні Саюза балгарскіх журналістаў Сняжаны Тодаравай, які быў накіраваны на адрас Беларускага саюза журналістаў (БСЖ), паведамляе БелТА.
У Магілёве прафсаюз работнікаў ЖКГ прааналізаваў, чаму звальняюцца кадры
Пытанні скарачэння дэфіцыту кадраў і замацавання маладых спецыялістаў сталі тэмай для абмеркавання ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання. Як паказаў аналіз выпадкаў звальнення маладых спецыялістаў па мінулым годзе, палова іх звязаная з прызывам у армію. Яшчэ 10 % былі пераведзеныя да іншых наймальнікаў. Менш як трэць маладых спецыялістаў пакінулі свае працоўныя месцы пасля заканчэння кантракту і адпрацоўкі. Яшчэ ў 5 % выпадкаў працоўныя адносіны былі спынены па іншых прычынах.
Прафсаюз дапамог аднавіць права маладых спецыялістаў на падатковы вылік
Падчас маніторынгаў выканання працоўнага заканадаўства ў арганізацыях Магілёўскай вобласці прававая інспекцыя працы Беларускага прафсаюза лесу і прыродакарыстання выявіла сістэмную памылку ў разліку аплаты працы маладым кадрам.
Ці заменіць штучны інтэлект журналіста?
Пра гэта ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, дзе было прадстаўлена выданне «Сацыялогія сучаснай медыяпрасторы», падрыхтаваная групай аўтараў.
Найлепшага маладога работніка сферы ЖКГ назвалі ў сталіцы
Арганізатарамі рэспубліканскага конкурсу выступаюць Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання і Міністэрства ЖКГ. У гэтым годзе для ўдзелу ў конкурсе было пададзена каля 200 заявак з розных прадпрыемстваў і арганізацый галіны. Канкурсанты папярэдне прайшлі рэгіянальныя этапы.
На выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі былі падведзены вынікі і абазначаны прыярытэты развіцця медыяпрасторы
Аб дзейнасці галіны сродкаў масавай інфармацыі, сфакусіраваўшы ўвагу на росце даверу да дзяржаўных СМІ і заклікаўшы журналістаў больш актыўна працаваць, расказаў міністр інфармацыі Марат Маркаў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў і намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч.