Навiны
Як хутка дзеці адаптуюцца да жыцця без тэлефонаў у летніх лагерах, расказалі ў Мінадукацыі
Як хутка дзеці адаптуюцца да жыцця без тэлефонаў у летніх лагерах, БелТА расказалі ў Міністэрстве адукацыі.
Робаты не заменяць чалавека, а зробяць яго працу эфектыўнай і камфортнай
Да 2030 года ў Беларусі плануецца не менш за сто робатаў на кожныя 10 тысяч работнікаў. Дзяржава гатова стымуляваць актыўную рабатызацыю.
У Беларусі ўзяты курс на актыўную рабатызацыю прамысловасці
Новыя арыенціры задае і нядаўна падпісаны Прэзідэнтам Указ № 198 «Аб стымуляванні рабатызацыі». Аб тым, якімі бягучы стан і перспектывы развіцця айчыннай робататэхнікі бачыць адзін з флагманаў нашай прамысловасці — холдынг «Гарызонт», даведалася карэспандэнт газеты «Звязда».
Як людзі і робаты ўдасканальваюць вытворчасць беларускіх акумулятараў
Выдатны прыклад таго, як за кароткі час можна стварыць высокаканкурэнтную вытворчасць сусветнага ўзроўню, дэманструюць у Пінску. На мяжы стагоддзяў тут з’явілася першае айчыннае прадпрыемства па выпуску акумулятарных батарэй, а цяпер яно вырабляе мільёны камплектаў для аўтапрама — як айчыннага, так і краін СНД. Некалькі этапаў яго мадэрнізацыі адбылося ў апошнія гады дзякуючы ўдзелу ў інвестпраграме «Адзін раён — адзін праект», і цяпер гэта магутны тэхналагічны волат, а па-нашаму — «Зубр Энерджы». А ў дапамогу яму і іншым падобным прадпрыемствам у холдынгу 1AK-GROUP вырашылі пабудаваць новы завод, урачыстае адкрыццё якога запланавалі правесці напярэдадні Дня Незалежнасці — і гэта вельмі сімвалічна.
СЗАТ «БЕЛДЖЫ» гатова пашыраць супрацоўніцтва з айчыннымі распрацоўшчыкамі робатаў
СЗАТ «БЕЛДЖЫ» зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з айчыннымі вытворцамі робатаў. Аб гэтым расказаў галоўны тэхнолаг прадпрыемства Сяргей Традчык, каменціруючы падпісаны напярэдадні ўказ Прэзідэнта нумар 198 «Аб стымуляванні рабатызацыі».
Чалавекападобныя робаты ў Кітаі атрымаюць «лічбавае пасведчанне асобы»
У Кітаі распрацавалі інавацыйную нацыянальную сістэму лічбавай ідэнтыфікацыі для галіны гуманоідных робатаў, якая імкліва развіваецца. Кожнаму робату прысвойваецца ідэнтыфікацыйны код з 29 сімвалаў, які забяспечвае нагляд і бяспечнае рэгуляванне ў гэтай сферы, перадае «Сіньхуа».
Кітайская кампанія атрымала замовы пасля сенсацыйнага дэбюту пілатуемага меха-робата
Кітайская кампанія Unitree Robotics атрымала замовы адразу пасля выпуску першага ў свеце гатовага да вытворчасці пілатуемага меха-робата, чый дэбют стаў папулярным у Інтэрнэце, перадае «Сіньхуа».
Беларускія хірургі прааперыравалі пацыента на адлегласці 6 тысяч кіламетраў
У кітайскім горадзе Ханчжоу з’явіліся інтэлектуальныя робаты для кіравання дарожным рухам
З пачатку мая ў горадзе Ханчжоу, размешчаным у правінцыі Чжэцзян ва Усходнім Кітаі, прыступілі да работы інтэлектуальныя робаты для кіравання дарожным рухам, паведамляе БелТА.