Top.Mail.Ru

Навiны

«МЛ Віцебск» і мінскае «Дынама» правядуць перанесеныя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі
103

«МЛ Віцебск» і мінскае «Дынама» правядуць перанесеныя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі

Удзельнікі еўрапейскіх кубкавых турніраў правядуць перанесеныя сустрэчы футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Беларусь плануе паўдзельнічаць у мегапраектах на Далёкім Усходзе — Крутой

Беларусь плануе паўдзельнічаць у мегапраектах на Далёкім Усходзе — Крутой

Калі адлегласць не перашкода Беларусь плануе паўдзельнічаць у мегапраектах на Далёкім Усходзе. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Ён гэтымі днямі бярэ ўдзел ва Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку. Гэта вядучая пляцоўка для развіцця эканомікі Далёкага Усходу і пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, дзе Беларусь можа пашыраць свае інтарэсы. На палях форуму Дзмітрый Крутой таксама правёў шэраг сустрэч з губернатарамі расійскіх рэгіёнаў, на якіх абмяркоўвалася супрацоўніцтва Беларусі з Далёкім Усходам.

Ад першых крокаў да вялікага грамадскага жыцця: стартаваў трэці сезон акцыі «Разам — у будучыню!»
102

Ад першых крокаў да вялікага грамадскага жыцця: стартаваў трэці сезон акцыі «Разам — у будучыню!»

У Беларусі стартаваў трэці сезон рэспубліканскай акцыі «Разам — у будучыню!», якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый, актывістаў РГА «Белая Русь». Марафон традыцыйна праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства і ў гэтым годзе зноў ахопіць усю краіну, расказалі БелТА ў прэс-службе РГА «Белая Русь».


У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях

На гістарычных Рытаўскіх агародах сельгасакадэміі, дзе больш стагоддзя таму навуковец Міхаіл Рытаў за ўласныя грошы пабудаваў першую цяпліцу і са студэнтамі займаўся навукай, сёння ўзводзіцца аб'ект, які павінен змяніць уяўленні пра агародніцтва ў Беларусі. Навукова-адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве — самая вялікая агралабараторыя ў краіне. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і пагутарылі з тымі, хто стварае тэхналогіі заўтрашняга дня.

Гандлёвыя рады на 1,5 км і інш. Чым будуць частаваць на абласных «Дажынках» у Баранавіцкім раёне

Гандлёвыя рады на 1,5 км і інш. Чым будуць частаваць на абласных «Дажынках» у Баранавіцкім раёне

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Брэсцкай вобласці «Дажынкі-2026» пройдзе 5 верасня. Сёлета свята прымае аграгарадок Жамчужны ў Баранавіцкім раёне. Якія пачастункі рыхтуюць для гасцей, БелТА расказалі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама.
У Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы

У Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы

У Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


Асенні догляд скуры — гэта спалучэнне далікатнага аднаўлення і прадуманай засцярогі

Асенні догляд скуры — гэта спалучэнне далікатнага аднаўлення і прадуманай засцярогі

З надыходам асенняга сезона скура твару сутыкаецца з новымі выклікамі: паніжэнне тэмпературы, вецер, павышаная вільготнасць. Пасля лета скура часта абязводжана. Менавіта таму важна карэкціраваць штодзённы догляд, каб аднавіць яе ахоўны бар’ер і захаваць здаровы выгляд

Як золатавалютныя рэзервы абараняюць кашалькі беларусаў

Як золатавалютныя рэзервы абараняюць кашалькі беларусаў

Для беларусаў мільярды золатавалютных рэзерваў з’яўляюцца абстракцыяй, а курс долара ў абменніку і цэннікі ў крамах — рэальнасць. Як кіраванне рэзервамі звязана з курсавой палітыкай і кантролем інфляцыі, за кошт якіх крыніц фарміруюцца і папаўняюцца золатавалютныя рэзервы і ў якой валюце беларусы захоўваюць свае назапашванні, расказалі эксперты ў тэматычнай праграме на «Першым інфармацыйным».

У сталіцы з малебна ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася традыцыйная 33-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя
21

У сталіцы з малебна ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася традыцыйная 33-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя

Экспедыцыя «Дарога да святыняў» афіцыйна адкрывае мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога адбудзецца ў Касцюковічах. Сёлета яна пройдзе па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна — Беразіно — Клічаў — Бабруйск — Магілёў — Горкі — Мсціслаў — Касцюковічы. Удзельнікам экспедыцыі трэба будзе пераадолець каля 1,2 тысячы кіламетраў. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі праводзяць духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, сустракаюцца з вернікамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведваюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы, здзяйсняюць візіты ў сацыяльныя ўстановы. Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, урокаў беларускага пісьменства, сустрэчы са школьнікамі, а таксама пасадка традыцыйных малітоўных садоў.

Выстава рукапісаў «Кніжная культура беларускіх татар» з фондаў НББ адкрыецца ў Амане
125

Выстава рукапісаў «Кніжная культура беларускіх татар» з фондаў НББ адкрыецца ў Амане

Унікальная выстава рукапісаў «Кніжная культура беларускіх татар» з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца ў Нацыянальным музеі Султаната Аман 9 верасня. Аб гэтым БелТА расказалі ва ўстанове культуры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю