Навiны
Беларускія грацыі стартуюць на чэмпіянаце свету ў Германіі
У нямецкім Франкфурце стартуе чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы 2026 года з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе БелТА.
Каля 1 млрд рублёў плануюць накіраваць на рамонт мясцовых дарог Брэсцкай вобласці да 2030 года
Каля 1 млрд рублёў плануюць накіраваць на рамонт мясцовых дарог Брэсцкай вобласці ў 2026-2030 гадах. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара КУП «Брэстаблдарбуд» Сяргей Дзямко, перадае БелТА.
Пра небяспеку падчас навальніцы нагадалі ратавальнікі
Якія небяспекі могуць узнікаць падчас навальніцы, расказалі ў МНС, паведамляе БелТА.
Падзейны турызм — магутны інструмент развіцця і прасоўвання рэгіянальных эканомік
Убачыць Парыж і памерці! Гэтая формула яшчэ працуе, але ўжо не безумоўна. Архітэктурныя помнікі, знакамітыя музеі, знакавыя месцы па-ранейшаму вабяць гасцей. Аднак адзін з самых хутка растучых сегментаў турызму — падзейны. Сучаснікі хочуць не проста адпачынку, а яркіх эмоцый, уражанняў, не толькі захаваных у помніках мінулага, але перш-наперш звязаных з днём сённяшнім. Егіпецкія піраміды, Парфенон, Луўр, шматлікія архітэктурныя і мастацкія шэдэўры ў Італіі стагоддзямі прыцягваюць падарожнікаў і будуць прыцягваць. Аднак сімвалам новай эпохі ўсё больш становіцца самавыяўленне, адлюстраванне ўласнай індывідуальнасці і ўнікальнасці.
Рэпартаж з інтэрната, які студэнты сваімі рукамі рыхтуюць да новага навучальнага года
У інтэрнаце № 4 Студэнцкага гарадка БДУ па адрасе: Чурлёніса, 7, летам жыццё не заціхае. Пакуль адны студэнты адпачываюць на канікулах, другія ўжо прыехалі сюды папрацаваць. Будаўнічы атрад клеіць шпалеры, шпаклюе, фарбуе. Робяць хлопцы і дзяўчаты гэта не проста так, а з разуменнем, што на наступны навучальны год гэта іх дом.
Снапкоў узначаліў назіральны савет Беларускай універсальнай таварнай біржы
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў узначаліў назіральны савет Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
У Беларусі прымаюцца дадатковыя меры па павышэнні надзейнасці электразабеспячэння
У Беларусі прымаюцца дадатковыя меры па павышэнні надзейнасці электразабеспячэння. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Як удасканальваецца патэнцыял беларускіх падручнікаў?
У Доме прэсы прадстаўнікі шэрагу кніжных выдавецтваў распавялі пра навінкі кніжнага рынку, якімі папоўняцца паліцы крам і бібліятэк у новым навучальным годзе. Адразу скажам, што палітра выбару парадуе ўсіх, як школьнікаў і студэнтаў, так і настаўнікаў і бацькоў навучэнцаў. Бо там як новыя падручнікі, метадычныя дапаможнікі, так і мастацкая літаратура. Усё гэта паслужыць адзінай мэце — дапамагчы школьнікам і студэнтам у навучальным працэсе.
Пякарскі заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 50 м батэрфляем
Беларускі плывец Рыгор Пякарскі заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы, паведамляе БелТА.
Беларускім байдарачнікам і канаістам вернуць сцяг і гімн на сусветнай арэне са студзеня 2027 года
Міжнародная федэрацыя каноэ (Paddle Worldwide) здыме ўсе абмежаванні з беларусаў і расіян з 1 студзеня 2027 года. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.