Навiны
34
Грамадзянін Беларусі пацярпеў у Бранскай вобласці ў выніку ўдару БПЛА
22.10.2026
У Бранскай вобласці ў выніку атакі беспілотніка на транспартны сродак пацярпеў грамадзянін Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
35
Сумесная работа — гэта практычная неабходнасць. Хрэнін аб узаемадзеянні Беларусі і Расіі
22.10.2026
Абстаноўка вакол нашых дзяржаў застаецца складанай і дынамічнай. У гэтых умовах наша сумесная работа — не фармальнасць, а практычная неабходнасць. Аб гэтым сказаў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пасяджэнні сумеснай калегіі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
55
Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад аб выніках работы ў перагаворным працэсе з ЗША
22.10.2026
«Ёсць зрухі па многіх пытаннях»
29
Снапкоў: Імпартазамяшчэнне і тэхналагічная незалежнасць застаюцца стратэгічным выбарам Беларусі
22.10.2026
Імпартазамяшчэнне і тэхналагічная незалежнасць застаюцца стратэгічным выбарам Беларусі, пры гэтым гаворка ідзе не аб замяшчэнні любой цаной, а аб стварэнні канкурэнтаздольных вытворчасцяў з высокай дабаўленай вартасцю, лакалізацыі крытычна важных кампанентаў, фарміраванні ўласных тэхналагічных ланцужкоў, у тым ліку на аснове мясцовых сыравінных рэсурсаў. Пра гэта гаворыцца ў прывітальным слове першага намесніка Прэм’ер-міністра Мікалая Снапкова, агучаным на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», перадае БелТА.
43
Павелічэнне расходаў на сацыяльную сферу закладзена ў праект бюджэту Беларусі на 2027 год
22.10.2026
Павелічэнне расходаў на сацыяльную сферу закладзена ў праект бюджэту Беларусі на 2027 год. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Васіль Панасюк, перадае БелТА.
50
Падрабязнасці сустрэчы кіраўніка дзяржавы з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Саюз М’янма
22.10.2026
«Трэба не губляць час, а рухацца наперад»
993
Абарона ад махлярства: якія меры ўжо працуюць, і як не страціць грошы
22.10.2026
Штодзённа ў органы ўнутраных спраў паступае больш за 300 паведамленняў пра званкі махляроў. За год гэта выліваецца ў больш чым 72 тысячы зваротаў. Пры гэтым рэальная шкода грамадзянам ад кіберзлачынстваў за дзевяць месяцаў гэтага года перавысіла 28 мільёнаў рублёў. І гэтыя лічбы — толькі вяршыня айсберга. Разбяромся, як змяніліся падыходы да барацьбы з кіберзлачыннасцю
і што дапаможа звычайнаму чалавеку не стаць яе ахвярай.
42
Канец кастрычніка здзіўляе нетыповым цяплом
22.10.2026
Кастрычнік, сапраўды, радуе нас не па сезоне цёплым надвор’ем. Як і на мінулым тыдні, калі сярэднясутачныя тэмпературы паветра апярэджвалі кліматычную норму на 1–7 °C, другі асенні месяц, заручыўшыся падтрымкай паветраных паўднёвых шырот, працягвае прыкладаць максімум намаганняў для захавання гэтага трэнду.
37
У Беларусі пачынаецца чарговая планавая адпраўка грамадзян на тэрміновую ваенную службу
22.10.2026
З 22 кастрычніка пачынаецца чарговая планавая адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.