Навiны
У аграгарадку Беразінскае Маладзечанскага раёна добраўпарадкавалі гістарычны парк
Другое жыццё гэтай зоне адпачынку было дадзена ў рамках рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы. Цяпер у парку ёсць месца і для заняткаў спортам з выкарыстаннем сучасных трэнажораў, і для культурнага баўлення часу. Калі ў лічбах, было ўладкавана больш за два кіламетры пешаходных дарожак, ліквідавана 62 аварыйныя дрэвы, каля 300 — абрэзана. Акрамя таго, выдалілі пустазельную расліннасць плошчай звыш трох гектараў. Да гэтых добрых спраў далучыліся і мясцовыя жыхары.
Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе італьянскую прэм'еру ў сакавіку
Прэм’еру спектакля «Набука» Джузэпэ Вердзі сумесна з італьянскімі калегамі рыхтуюць да канца сакавіка ў Вялікім тэатры Беларусі. Пра гэта расказала журналістам генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава на традыцыйнай сустрэчы «Сам-насам з Вялікім», перадае БелТА.
Незвычайны геалагічны клас адкрылі ў Мінску
«Клас Карпінскага» з’явіўся ў сталіцы на базе Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі. Новая асветніцкая пляцоўка стане цэнтрам прыцягнення як для профільных спецыялістаў, так і навучэнцаў, а таксама будзе садзейнічаць беларуска-расійскаму ўзаемадзеянню ў галіне нетракарыстання.
Двое загінулых выяўлены пры пажары ў Мінску
Двое загінулых выяўленыя пры пажары ў аднапавярховым цагляным будынку ў Мінску. Пра гэта паведамілі БелТА ў МНС.
Канфіскаваныя тысячы доз наркотыкаў. У Мінску затрыманы закладчык-аптавік
Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоў «Алмаз» МУС затрымалі на месцы злачынства 39-гадовага мінчаніна. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог у Мінску
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог у Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дэлегаты УНС ідуць на Сход з настроем на стваральную працу
Сярод амаль тысячы двухсот дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу людзі розных прафесій, яны прадстаўляюць розныя сферы жыцця, розныя рэгіёны. Але ўсе ідуць на форум з адчуваннем вялікай адказнасці за будучыню краіны і гонару за тое, што маюць да яе вырашэння непасрэднае дачыненне не толькі ад свайго імя, але і ад імя сваіх землякоў і калег.
П'яны падлетак разбіў вокны аўтамабіля, залез у яго і заснуў
Першы маладзёжны ваенна-патрыятычны форум праходзіць у Мінску 8 і 9 снежня