Навiны
На фестывалі нацыянальных культур прадставяць народныя брэнды ўсе вобласці Беларусі
Якім будзе «Беларускi падворак» на XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць 5-6 чэрвеня ў Гродне, і як прадоўжыцца свята на Аўгустоўскім канале, расказала на прэс-канферэнцыі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Настасся Пекар, перадае БелТА.
Камандна-штабное вучэнне тэрытарыяльных войскаў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе па 2 чэрвеня
З 31 мая па 2 чэрвеня ў рамках вучэбнага збору тэрытарыяльных войскаў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе камандна-штабное вучэнне, паведамляе БелТА.
У Мінскай вобласці актывізавалі работу з маёмасцю, якая не выкарыстоўваецца
На Міншчыне падводзяць прамежкавыя вынікі работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці. За першыя пяць месяцаў 2026 года ўдалося задзейнічаць амаль трэць запланаваных да ўключэння аб’ектаў — прагрэс прыкметны на фоне папярэдніх гадоў. У каляндарныя графікі на 2026 год уключаны 131 невыкарыстоўваемы або неэфектыўна выкарыстоўваемы аб’ект нерухомай маёмасці, які знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці і яе адміністрацыйна тэрытарыяльных адзінак.
Сенатар Людміла Сапега — аб адказнасці кіраўніка і каштоўнасці чалавечага даверу
Галоўны прынцып — справядлівасць
«Ёсць упэўненасць, што Віцебшчына з усімі задачамі, якія паставіў кіраўнік дзяржавы, справіцца»
У пятніцу Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка наведаў шэраг аб’ектаў Докшыцкага раёна. Спікер удзельнічаў у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў на мемарыяльным комплексе «Шунеўка», а таксама ў пасяджэнні Докшыцкага райвыканкама. Акрамя таго, кіраўнік дэпутацкага корпуса азнаёміўся з работай Докшыцкай ЦРБ і будаўніцтвам малочнатаварнага комплексу «Вецера».
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць маніторынг цэн і асартыментаў у сваіх выбарчых акругах
Пытанне справядлівага цэнаўтварэння знаходзіцца на пастаянным кантролі ў беларускага лідара. Яно і зразумела: бо менавіта на цэны ў першую чаргу звяртаюць увагу людзі, прыходзячы ў краму ці на рынак. І мы ўжо прывыклі, што на прылаўках прадстаўлены шырокі асартымент, і што асабліва радуе — кошты не кусаюцца. І ў гэтым заслуга той жорсткай палітыкі, якую праводзіць кіраўнік дзяржавы. «Паўтараю тым, хто не разумее: людзі ядуць прадукты, а не статыстыку. Таму кантроль за цэнамі павінен быць жорсткім, а іх фарміраванне — справядлівым», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 17 лютага справаздачу ўрада за 2025 год.
Межы сельскіх населеных пунктаў скарэкціраваны ў Зэльвенскім раёне
Зменены межы некаторых сельскіх населеных пунктаў Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Адпаведнае рашэнне Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў ад 14 мая 2026 года № 119 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
Уладзімір Калесніковіч — аб тым, якім павінен быць сапраўдны дэпутат
Ён нарадзіўся і вырас на Піншчыне. Таму ведае тут кожны метр, кожную вёску. Яго Пінская сельская выбарчая акруга № 15 ахоплівае ўвесь раён — ад аддаленых вёсак да гарадскіх шматпавярховікаў. Пра асаблівасці акругі, звароты выбаршчыкаў, дэпутацкія прынцыпы — у інтэрв’ю з членам Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Калесніковічам.