Навiны
Навуковец: трансплантацыя галавы можа дазволіць людзям жыць стагоддзямі
Прафесар Сяапін Рэн адзначыў, што такія даследаванні ўжо былі паспяхова праведзены на жывёлах
Прэм’ер Літвы прызнаў, што БПЛА, які ўпаў у нядзелю, быў украінскім. Дрон нёс узрыўчатку
Жамчужыны Беларусі. Дынастыі шматдзетных сем'яў з усёй краіны падзяліліся гісторыяй свайго роду і традыцыямі
Кіраўніцтва і прадстаўнікі МУС узялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»
У Кітаі прадставілі першы лічбавы цягнік метро з тэхналогіяй увасобленага штучнага інтэлекту
Жыхар Круглага лічыць сябе самым шчаслівым бацькам пяцярых прыгажунь
Дзмітрыю Зязюлевічу можна пазайздросціць — не ў кожнага дома ёсць такі кветнік. Косы заплятаць і варыць кашы для яго не цяжэй, чым, напрыклад, рабіць рамонт у кватэры. Так здарылася, што чатыры гады таму сям’я засталася без маці, але тата робіць усё, каб дочкі раслі шчаслівыя. І ў яго атрымліваецца. Як ён прызнаецца, агульнае няшчасце ўсіх яшчэ больш згуртавала.
Амаль 780 пажараў адбылося за дзевяць месяцаў у Магілёўскай вобласці
Дзе ў Магілёўскай вобласці больш за ўсё адбылося пажараў за 9 месяцаў гэтага года, расказалі БелТА ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Узнагароджаны кітайскія перакладчыкі
У Пекіне ўручаны нагрудныя знакі Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» кітайскім перакладчыкам беларускай літаратуры Хан Сяае і Ван Цзянчжаню.
Каб грамадзянская ініцыятыва ажыццявілася хутчэй, жыхары вёскі выйшлі на суботнік
Сёлетні кастрычнік запомніцца жыхарам вёскі Янкавічы, што ў Расонскім раёне, суботнікам, на якім збіралі і ўстанаўлівалі абсталяванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі побач з будынкам сельвыканкама па вуліцы Цэнтральнай.
У Кітай — з электронным дазволам. Што змянілася для перавозчыкаў і вадзіцеляў
Беларусь і Кітай перайшлі на выкарыстанне электронных дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў. Зараз па іх не абавязкова ехаць у транспартную інспекцыю, а можна аформіць праз АІС «Дазвол». Як працуе новы парадак, расказалі ў транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.